29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі стартап трапіў у фінал прэстыжнай еўрапейскай прэміі

1
Беларускі стартап трапіў у фінал прэстыжнай еўрапейскай прэміі
ФОТА: TUT.BY

Пераможцаў конкурсу абвесцяць 1 снежня на цырымоніі ў Лондане.

Праект смарт-дазіметра ZIVE кампаніі R-NOX увайшоў у шорт-ліст прэстыжнай еўрапейскай прэміі ў галіне электронікі Elektra Awards 2016, паведамляе tut.by.

Прыбор, у распрацоўцы якога ўдзельнічалі беларусы, будзе змагацца за перамогу ў намінацыі Internet of Things («Інтэрнэт рэчаў»). У шорт-лісце гэтай катэгорыі - яшчэ пяць праектаў. Канкурэнты вельмі сур'ёзныя: акцыі двух з іх - Semtech і Adesto Technologies - таргуюцца на фондавай біржы NASDAQ, яшчэ аднаго - Utilitywise - на Лонданскай фондавай біржы.

Заснавальнік R-NOX Вадзім Радзівіл жартам назваў свой праект у параўнанні з іншымі фіналістамі «селядцом сярод кітоў». Ён адзначыў, што гэтая сітуацыя паказвае: стартап з беларускімі каранямі можа паспяхова канкураваць з мільярднымі карпарацыямі. Таксама ён патлумачыў, што журы конкурсу ацэньвала не толькі сам дадатак, але таксама інфраструктуру «інтэрнэту рэчаў» і аналітыку, якія былі створаныя ў праекце.

Пераможцаў конкурсу абвесцяць 1 снежня на цырымоніі ў Лондане. Elektra Awards - адна з найбуйнейшых еўрапейскіх узнагарод у галіне электронікі, заснаваная часопісам Electronics Weekly. Сёлета прэмію прысудзяць чатырнаццатым разам.

ZIVE - прафесійны лічыльнік Гейгера-Мюлера, са зразумелым карыстацкім інтэрфейсам і адносна нізкім коштам. Прылада працуе ў спалучэнні з мабільным тэлефонам і планшэтам, перадаючы звесткі праз Bluetooth. Дзякуючы адкрытай праграмнай платформе API, ZIVE можа стаць асновай для распрацоўкі іншых прадуктаў і паслуг у галіне абароны навакольнага асяроддзя і здароўя.

Распрацоўка гаджэта засяроджаная ў Беларусі, а зборка, каліброўка і маркетынг - у Вільні. Прыбор прайшоў сертыфікацыю ў Еўразвязе. Заснавальнік R-Nox намякнуў, што ў найбліжэйшы час кампанія плануе выходзіць з новым прадуктам на краўдфандынгавую пляцоўку Kickstarter.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках