28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мальце разбіўся самалёт з супрацоўнікамі мінабароны Францыі

На Мальце разбіўся самалёт з супрацоўнікамі мінабароны Францыі
Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Лёгкаматорны самалёт выконваў назіральныя місіі ў Міжземнаморскім рэгіёне.

Пяць чалавек, якія загінулі ў выніку катастрофы самалёта, што адбылася ў панядзелак на Мальце, накіроўваліся ў Лівію на заданне французскай мытнай службы. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра абароны Францыі Жан-Іва Ле Дрыяна, паведамляе ТАСС.

«(Самалёт) выконваў назіральныя місіі ў Міжземнаморскім рэгіёне для французскага мінабароны», - растлумачыў Ле Дрыян. Міністр удакладніў, што мэтай іх палёту з'яўляўся маніторынг міграцыйных плыняў у Міжземным моры, а таксама выяўленне маршрутаў нелегальных перавозчыкаў людзей і наркагандляроў.

Паводле ягоных слоў, трое з пяці чальцоў экіпажа былі супрацоўнікамі абароннага міністэрства, яшчэ двое - прадстаўнікі кампаніі CAE, якой і належаў самалёт. «Для вызначэння прычын катастрофы паветранага судна ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі праводзіцца ўнутранае расследаванне», - сказаў на заканчэнне Ле Дрыян.

Лёгкаматорны самалёт пацярпеў катастрофу практычна адразу пасля вылету з аэрапорта Мальты. Паводле звестак СМІ, паветранае судна ўпала непадалёк ад мясцовай вайсковай часткі. Яго абломкі разляцеліся за межамі паветранай гавані, патрапіўшы на тэрыторыю вайсковай часткі, а таксама на шашу побач.

Момант катастрофы лёгкаматорнага самалёта ў аэрапорце Мальты трапіў на відэарэгістратар. Ролік выклаў у Facebook карыстальнік Laurent Azzopardi.

Як патлумачыў мужчына ў каментары да відэа, ён стаў сведкам авіякатастрофы па дарозе на працу. Ацапардзі прызнаўся, што гэта стала «шакавальным досведам» для яго.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках