18 красавiка 2024, Чацвер, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святароў РПЦ адзелі ў камуфляж

28
Святароў РПЦ адзелі ў камуфляж

У расейскім войску распрацавалі палявую форму для святароў.

У Цэнтральным вайсковай акрузе РФ распрацавалі палявую форму для вайсковых святароў.

Форма, як распавёў начальнік аддзялення ў працы з вернікамі вайскоўцамі ЦВА Ігар Агафонаў, была прадэманстраваная ў рамках з'езда вайсковага духавенства, паведамляе ТАСС.

«Гэта звычайная форма вайскоўца, якая адрозніваецца нашыўкамі і эмблемамі: на месцы, дзе павінны знаходзіцца пятліцы з родам войскаў, размешчаны праваслаўны крыж, а там, дзе павінна быць напісана прозвішча і ініцыялы вайскоўца, вышыты царкоўны сан і імя», - паведаміў ён.

Яшчэ адным абавязковым атрыбутам вайсковага святара з'яўляецца крыж на шыі па-над формай, дадаў ён.

Пакуль форма для святароў распрацаваная толькі ў ЦВА, падкрэсліў Агафонаў, выказаўшы надзею на тое, што ў далейшым і іншыя вайсковыя акругі будуць карыстацца гэтым варыянтам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках