28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспектар ДАІ запатрабаваў ад менскага байкера кампенсацыю $26 тысяч

46
Інспектар ДАІ запатрабаваў ад менскага байкера кампенсацыю $26 тысяч
ФОТА: TUT.BY

У Менску пачынаўся суд над матацыклістам, які ў красавіку гэтага года ў цэнтры горада збіў інспектара ДАІ.

У верасні СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ, у якім сур'ёзна пацярпеў інспектар ДАІ.

Падчас судовага паседжання пацярпелы ў ДТЗ інспектар ДАІ запатрабаваў кампенсацыі маральнай шкоды сумаю 50 тысяч рублёў (блізу 26 тысяч даляраў), а таксама кампенсацыі судовых выдаткаў, паведамляе tut.by.

«Я яшчэ на бальнічным, адчуваю сябе пасрэдна. Памяць вярнулася да мяне не цалкам, падзеі ў дзень аварыі памятаю цьмяна. Нават не памятаю, як прыехаў у ДАІ на працу. Увесь гэты час я праходзіў лячэнне амбулаторна. Я перажыў усяго тры аперацыі - пару тыдняў таму мне зрабілі апошнюю, астатнія не памятаю. Сітуацыя вядомая мне са слоў жонкі, яна сказала, што было ДТЗ, былі цяжкія пашкоджанні, і пасля аварыі я паўтара месяца быў у коме. Пасля таго як ачуўся - не пазнаваў ні сяброў, ні родных. Потым пачаўся працэс аднаўлення маўлення», - распавёў пацярпелы інспектар у судзе.

З яго слоў, у працэсе аднаўлення яму давялося зноўку вучыцца хадзіць, гаварыць, есці.

Інспектар распавёў, што хоча застацца на службе, але ўсё будзе залежаць ад стану здароўя. Ён таксама адзначыў, што на сённяшні дзень лекары пакуль не даюць прагнозаў - медыцынская камісія збярэцца пасля выздараўлення.

Падчас расследавання следчыя дапыталі дзесяткі сведак, правялі два следчыя эксперыменты, прааналізавалі і прызналі рэчавымі доказамі некалькі запісаў відэарэгістратараў, якія заснялі тое, што адбылося. У якасці спецыялістаў у справе прыцягваліся супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прадстаўнікі байкерскага руху.

Паводле атрыманых следчымі звестак, 18 красавіка кіроўца матацыкла Suzuki Bandit наўмысна выехаў на трамвайныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора, чым фактычна блакаваў рух грамадскага транспарту. Супрацоўнік ДАІ, выконваючы свае службовыя абавязкі, адрэагаваў на гэты факт парушэння ПДР, у тым ліку прыняўшы пад увагу адсутнасць рэгістрацыйнага знака на матацыкле.

Падчас вывучэння абставінаў, якія падлягаюць доказу паводле гэтай крымінальнай справы, следствам атрыманы звесткі аб тым, што абвінавачваны 1985 года нараджэння прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці больш за паўсотні раз пачынаючы з 2007 года. З іх 15 раз - за парушэнні хуткаснага рэжыму, а пяць разоў - праз невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні транспартнага сродку, - адзначылі ў СК.

У выніку ДТЗ супрацоўніку міліцыі былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына перанёс некалькі аперацый, у тым ліку трэпанацыю чэрапа. Цягам паўтара месяца мужчына знаходзіўся ў стане комы.

Следствам пэўна ўсталявана, што кіроўца матацыкла меў магчымасць прыняць меры да тармажэння, своечасова спыніцца і не дапусціць ДТЗ, але не зрабіў гэтага.

На падставе сабраных довадаў матацыклісту прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 363 (супраціў супрацоўніку міліцыі) і ч. 2 арт. 317 (парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула праз неасцярожнасць прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках