19 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарвардскія навукоўцы высветлілі, што сабакі бачаць у сне

2

Выявілася, што свойскі гадаванец застаецца адданым Вам, нават калі спіць.

Усе, хто мае сабаку, не адзін раз назіралі такое пацешнае відовішча: сонны гадаванец перабірае лапамі, нібы пераследуе кагосьці ў сне.

А што ж напраўду сніцца сабакам? Можа быць, прысмакі або ўлюбёныя цацкі? Адказ на гэтае пытанне кагадзе знайшлі навукоўцы з Гарварда.

AdMe.ru з радасцю дзеліцца іхнім адкрыццём.

ФОТА: IMGUR.COM

Паводле апошніх даследаванняў, сабакі часта бачаць у сне тых, да каго больш за ўсё прывязаныя - гэта значыць, сваіх гаспадароў. Вось як гэта тлумачыць доктар Дэірдрэ Барэт (Deirdre Barrett):

ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

«Людзям сніцца тое, што іх больш за ўсё хвалюе ўдзень, але ў невыяўнай і менш лагічнай форме. Мы не маем прычын думаць, што ў жывёлін усё інакш. Прымаючы пад увагу тое, што сабакі надзвычай прывязаныя да людзей, то, мабыць, вашаму сабаку сніцца ваш твар, ваш пах і тое, як ён радуе вас ці, наадварот, робіць нешта, што вас раздражняе».

Карыстальнікі інтэрнэту не засталіся абыякавымі да гэтай навіны і пачалі выкладваць фатаграфіі свае сонных улюбёнцаў, суправадж

аючы іх эмацыйнымі каментарамі. Шмат хто быў настолькі крануты, што проста не змог стрымаць слёз замілавання. Што ж, такая рэакцыя цалкам зразумелая. Бо так радасна ведаць, што найлепшы сябар застаецца адданым Вам, нават калі ён спіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках