28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубель пакінулі без шанцаў на ўмацаванне

6
Рубель пакінулі без шанцаў на ўмацаванне

Пад канец года за даляр будуць даваць 67 рублёў, расейская валюта саслабне пад уплывам фундаментальных чыннікаў.

Пра гэта ў размове з «Лентой.ру» заявіла галоўная эканамістка, кіраўніца Цэнтра макраэканамічнага аналізу Альфа-банка Наталля Арлова.

«У нас выйшла статыстыка аплатнага балансу ў трэцім квартале – грунтуючыся на рахунку бягучых аперацый Расея зарабляе толькі два мільярды даляраў за квартал. Імпарт хутка расце. Гэта значыць, выходзіць, што эканоміка не можа скарыстацца дэвальвацыяй», - сказала яна.

Цяпер нацыянальную валюту падтрымлівае кан'юнктура: чаканне росту кошту нафты і захавання стаўкі Федэральнай рэзэрвовай сістэмы ЗША на бягучым узроўні, адзначыла Арлова.

«Тым не менш патэнцыялу да росту ў рубля няма, і да канца года ён мае спусціцца да адзнакі прыблізна 67 рублёў за даляр», - спрагназаваў экспэрт.

Яна таксама пракаментавала звесткі Камісіі гандлю таварнымі ф'ючэрсамі ЗША, згодна з якімі колькасць ставак супраць рубля ўпала да рэкорднага з 2012 года паказчыка. Паводле ейных слоў, гэтыя звесткі не дазваляюць аб'ектыўна меркаваць аб стане расейскай валюты, бо амэрыканскі рынак з'яўляецца толькі часткай сусветнага.

Bank of America ў негатыўным сцэнары макраэканамічнага прагнозу, апублікаваным 3 кастрычніка, выказаў меркаванне, што ў 2017 годзе сярэднегадавы кошт нафты ўпадзе да 25 даляраў за барэль, а амэрыканская валюта будзе каштаваць 90 рублёў.

30 верасня міністр фінансаў Антон Сілуанаў заявіў, што сярэднегадавы курс даляра, закладзены ў трохгадовы бюджэт Расеі, складае 71,1 рубля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках