5 траўня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя цэны нафты абрынуліся да двухтыднёвага мінімуму

5
Сусветныя цэны нафты абрынуліся да двухтыднёвага мінімуму

Цэны нафты, што абрынуліся 25 кастрычніка да двухтыднёвага мінімуму, працягваюць ісці ўніз.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Каціроўкі снежаньскіх ф'ючэрсаў на марку Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 07:55 знізіліся на 1,1% - да $50,21/барэль.

Кантракты на марку WTI на снежань на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) дагэтуль патаннелі на 1,3% - да $49,30/барэль.

Адзначаецца, што звесткі American Petroleum Institute, апублікаваныя ў аўторак, прадэманстравалі павелічэнне запасаў на мінулым тыдні на 4,8 барэляў. Гэта было вышэй за чаканні рынку.

Пры гэтым, аналітыкі, апытаныя The Wall Street Journal, прагназуюць, што ў сераду звесткі Мінэнэрга пакажуць рост запасаў нафты ў ЗША на 2,1 млн барэляў. Калі такі прагноз пацвердзіцца, то гэта азначае, што пасля чарады паніжэнняў паказчык запасаў ізноў пераходзіць да росту на фоне высокай прапановы сыравіны на рынку.

Удзельнікі рынку на фоне зніжэння цэнаў, што назіраецца ўжо трэці дзень, чакаюць таксама навін аб перамовах паміж здабываючымі краінамі, сярод якіх адбываюцца ўсё больш відавочныя рознагалоссі.

Для дасягнення дамоўленасці краіны АПЕК павінны ўзгадніць квоты для кожнай з краін, што выглядае ўсё больш складанай задачай.

Дадатковым негатыўным фактарам для цэнаў з'яўляецца таксама «дарагі» даляр, які таргуецца ў сераду блізу $1,0890 да еўра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках