5 траўня 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву

7
Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: REUTERS

Народная дэпутатка прыехала ў сталіцу РФ на разгляд апеляцыі ў справе палітвязняў Карпюка і Клыха.

Былая палітзняволеная і народная дэпутатка Украіны Надзея Саўчанка прыбыла ў сталіцу Расеі Маскву. Як напісаў у сябе ў Twitter адвакат Ілля Новікаў, Саўчанка прыехала на апеляцыю ўкраінскіх палітвязняў Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха ў Вярхоўным судзе РФ.

Раней паведамлялася, што разгляд апеляцыі аб справе Карпюка і Клыха прызначаны на 26 кастрычніка.

У сваім Facebook Саўчанка заклікала дэпутатаў Рады і журналістаў, якія маюць акрэдытацыю, таксама ехаць у Расею і асвятляць «судзілішча над Украінай».

«Мікалай [Карпюк] папярэдзіў, што па этапе ён не паедзе. І я разумею, што чалавек такой волі як ён Расеі не скарыцца. Таму для мяне важна быць там. Падтрымаць хоць бы прысутнасцю. Даць зразумець, што ўкраінцы сваіх не кідаюць!» - падкрэсліла Саўчанка.

Расейскія ўлады абвінавачваюць украінцаў Станіслава Клыха і Мікалая Карпюка ў тым што яны нібыта ваявалі ў 1994-1995 гадах супраць войска РФ на баку прэзідэнта Ічкерыі Дудаева.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках