Даляр і еўра падаражэлі на адкрыцці таргоў у Менску
3- 26.10.2016, 10:56
- 8,384
Беларускі рубель здае пазіцыі ў дачыненні да сусветных валют.
На адкрыцці таргоў у сераду, 26 кастрычніка, беларускі рубель здае пазіцыі ў дачыненні да даляра і еўра, паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.
Так, курс даляра падымаецца на 0,0020 пункта - 1,9024 беларускага рубля, а курс еўра ўмацоўваецца на 0,0066 пункта - 2,0739 беларускага рубля.
У сваю чаргу, курс расейскага рубля губляе пазіцыі на 0,0065 пункта - 3,0551 беларускага рубля.