5 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі трэнер Алег Конанаў прыбыў на стажыроўку ў «Чэлсі»

1
Беларускі трэнер Алег Конанаў прыбыў на стажыроўку ў «Чэлсі»
Алег Конанаў

Са слоў Конанава, яго заўсёды цікавіў высокі ўзровень фізпадрыхтоўкі гульцоў ангельскай прэм'ер-лігі.

Былы галоўны трэнер клуба расейскай футбольнай прэм'ер-лігі «Краснадар», беларускі спецыяліст Алег Конанаў праходзіць стажыроўку ў лонданскім «Чэлсі».

Пра гэта Конанаў распавёў «Советскому спорту».

«Мяне заўсёды цікавіў футбол у Англіі, тое, як працуюць галоўныя трэнеры, іх узаемадзеянне з трэнерскім штабам, праграмнае забеспячэнне», - патлумачыў Конанаў.

Таксама ён адзначыў, што назірае за працэсам фізічнай падрыхтоўкі гульцоў ангельскай прэм'ер-лігі (АПЛ).

«Усе гульцы ў ангельскіх клубах адрозніваюцца хвацкай фізпадрыхтоўкай. Цягам 90 хвілін працуюць з высокай інтэнсіўнасцю, амаль не губляюць хуткасць. Вядома, гэта таксама цікава. Разумею, што многае ідзе яшчэ з юнацкага і маладзёжнага футбола» - адзначыў спецыяліст.

Таксама крыніца паведамляе, што Конанаў наведаў матч чэмпіянату Англіі паміж «Чэлсі» і «Манчэстар Юнайтэд», які завяршыўся перамогай сініх з лікам 4:0.

Лонданскім клубам валодае расейскі бізнэсовец Раман Абрамовіч. Ён набыў «Чэлсі» у 2003 годзе за за 140 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках