5 траўня 2024, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: Калючы дрот - гэта смелы і своечасовы арт-перфоманс

3
Алесь Марачкін: Калючы дрот - гэта смелы і своечасовы арт-перфоманс
Алесь Марачкін
ФОТА: «Радыё Свабода»

Невядомы мастак найлепшым чынам адрэагаваў на «сяброўства» кіраўнікоў РФ і Беларусі.

Пра гэта charter97.org распавёў вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін.

- Як вы пракаментуеце нядаўнюю акцыю невядомага беларускага мастака, які намаляваў калючы дрот на графіці пра «сяброўства» Менска і Масквы?

- Я мяркую, што гэта вельмі паказальная мастацкая акцыя. Невядомы мастак вельмі дакладна прымеціў сутнасць так званай «дружбы» паміж Расеяй і Беларуссю. А больш правільна будзе сказаць: паміж кіроўнымі рэжымамі Беларусі ды РФ.

Калючы дрот - гэта вельмі актуальны дадатак да скандальнага графіці ў Менску. Асабліва ў святле таго, што Расея вядзе вайну ва Украіне і Сірыі і топіць у балоце «хаўрусніцкіх стасункаў» беларускую эканоміку і дзяржаўнасць.

Гэта вельмі глыбокі сімвалізм, ён добра адлюстроўвае сутнасць той «дружбы», якую навязвае нам Расея. Дастаткова ўспомніць вядомыя ўжо факты і дакументы аб Курапатах, каб не было ніякіх сумневаў: гэтая акцыя была своечасовай і патрэбнай.

- Менскія ўлады запатрабавалі ў мастака цягам тыдня зафарбаваць ягны малюнак, пагражаючы ў адваротным выпадку судом. Як вы ацэньваеце гэтую заяву ўладаў?

- Я спадзяюся, што яны пакуль не знайшлі гэтага адважнага мастака. Але, вядома, улады паспрабуюць не пакінуць гэтую справу без наступстваў.

Калі мастак Алесь Пушкін намаляваў ля царквы пасёлка Бобр характэрны твар з вусамі ў вобразе грэшніка ў пекле, гэты малюнак зафарбавалі. Такая ж гісторыя была і ў мяне, калі я яшчэ ў 1970-х намаляваў Мураўёва-вешальніка з вусамі, падобнымі на вусы Лукашэнкі. Лукашэнка тады быў нікому не вядомы, але ўжо ў наш час карціну з Мураўёвым знялі з выставы.

Таму я спадзяюся, што смелага менскага мастака не пасадзяць, хоць графіці могуць зафарбаваць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках