28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга назвала рэальны кошт газу для Беларусі

15
Мінэнэрга назвала рэальны кошт газу для Беларусі

З улікам пасярэдніка і падаткаў $132,77, прапісаныя ў кантракце з «Газпромам», ператвараюцца ў $179,4.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі раскрыла схему, паводле якой адбываюцца пастаўкі прыроднага газу з Расеі ў Беларусь, і апублікавала кошты, якія ўтвараюцца на кожным з яго звёнаў. «Па дарозе» газ даражэе на 26%: $132,77 за тысячу кубаметраў ператвараюцца ў $179,4, паведамляе «Еўрарадыё».

У кантракце з «Газпромам» запісаны кошт $132,77 за тысячу кубоў газу. З улікам падатку на даданую вартасць гэта $159,32. Гэтым коштам «Газпром» прадае газ сваёй беларускай «дачцэ» - прадпрыемству «Газпром трансгаз Беларусь». А ўжо яно, дадаўшы сваю нацэнку ў $16,73 ($20,08 з ПДВ), пастаўляе газ беларускаму прадпрыемству «Белпалівагаз» па $179,4 за тысячу кубаметраў.

Таксама ў Мінэнэрга патлумачылі, як утвараюцца кошты газу для беларусаў. «Эканамічна абгрунтаваны» тарыф, які кампенсуе 100% кошту расейскіх паставак і ўлічвае ўмоўна-сталыя выдаткі «Белпалгаза» (заробкі, падаткі, амартызацыю, расходныя матэрыялы) складае 373,8 рубля за тысячу кубоў. Гэта $194. Але такім коштам, паводле звестак міністэрства, газ купляе толькі 3% насельніцтва.

Для астатніх кошты наступныя: 284,2 рубля ($147,5) за тысячу кубаметраў для беларусаў, у якіх няма газавага ацяплення, і 77,6 рубля ($40,2) для тых, у каго яно ёсць. Паводле статыстыкі Мінэнэрга, другіх у краіне больш, бо сярэдні кошт у Беларусі - 142,3 рубля ($73,8) за тысячу кубаметраў.

Такім чынам, сёння беларусы ў сярэднім аплачваюць газ на 38,07% ад поўных выдаткаў на яго пастаўку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках