5 траўня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стварае першую 3D-версію «Пагоні»

1
Беларус стварае першую 3D-версію «Пагоні»

Аўтар ідэі Даніл Барташук плануе стварыць «першую за мінулыя 800 гадоў» трохмерную мадэль нацыянальнага герба.

- Шмат гадоў я хацеў сабе аб'ёмную, «жывую» карцінку «Пагоні» на манітор і сапраўдную статуэтку, - піша ініцыятар праекта на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by. - Але ішоў час і акрамя варыяцый на графічную выяву нічога цікавага не з'яўлялася. З мэтай выправіць сітуацыю я сам стварыў першую ў гісторыі 3D мадэль «Пагоні». Дзеля гэтага давялося асвоіць трохмернае мадэляванне.

Усім зацікаўленым у рэалізацыі праекта прапануецца зрабіць ахвяраванне, сума якога пачынаецца ад 5 рублёў. Тыя ж спонсары, якія перавядуць 70 рублёў, атрымаюць адну маленькую статуэтку ў падарунак. Каб атрымаць сярэднюю ці вялікую статуэтку ў падарунак, неабходна ахвяраваць 150 ці 230 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках