4 траўня 2024, Субота, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс і Марк Цукербэрг наведаюць матч за годнасць чэмпіёна свету ў шахматах

6
Біл Гейтс і Марк Цукербэрг наведаюць матч за годнасць чэмпіёна свету ў шахматах

Прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі спадзяецца, што матч таксама наведаюць Абама, Трамп і Клінтан.

Прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі Кірсан Ілюмжынаў заявіў, што адзін са стваральнікаў Micrоsoft Біл Гейтс і кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг далі згоду наведаць матч за годнасць чэмпіёна свету ў шахматах.

Матч з удзелам расейца Сяргея Каракіна і дзейнага чэмпіёна свету нарвэжца Магнуса Карлсэна пройдзе з 11 да 30 лістапада ў Нью-Ёрку. Гросмайстры правядуць 12 партый з класічным кантролем часу. Прызавы фонд матчу складзе €1 млн.

«Гейтс і Цукербэрг далі згоду, яны павінны наведаць матч. Не ведаю, ці будзе гэта партыя адкрыцця або адная з наступных гульняў. Чакаю адказу аб наведванні матчу Абамы, Трамп і Клінтан. Прынамсі, адмовы я не чуў», - цытуе Ілюмжынава ТАСС.

У двухколавым турніры ўдзельнічалі восем гросмайстраў. Каракін па адным разе падолеў амерыканцаў Фабіяна Каруану і Хікару Накамура, індыйца Ананда і балгарына Весяліна Тапалава. Другое месца падзялілі Каруана і Ананд (па 7,5 бала). Накамура, расеец Пётр Свідлер, прадстаўнік Галандыі Аніш Гіры і армянін Лявон Аронян набралі па 7 балаў. У Тапалава - 4,5 балы.

Каракін нарадзіўся 12 студзеня 1990 года ў Сімферопалі. Ва ўзросце 12 гадоў і 211 дзён ён стаў самым маладым гросмайстрам у гісторыі і быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Яго вынік дагэтуль ніхто не палепшыў.

Магнус Карслэн стаў 16-м чэмпіёнам свету ў 2013 годзе, на правах прэтэндэнта перамогшы ў Чэнае дзейга на той момант кладальніка тытула Вішванатана Ананда. Нарвэжац падолеў індыйца ў матчы з лікам 6,5 на 3,5 балы.

Першыя чатыры партыі закончыліся ўнічыю, пасля чаго Ананд дапусціў дзве грубыя памылкі і вымушаны быў скласці паўнамоцтвы чэмпіёна. Праз год індыйскі гросмайстар дамогся матчу-рэваншу, перамогшы ў турніры прэтэндэнтаў у Ханты-Мансійску.

У лістападзе 2014 года Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету, зноў адолеўшы Ананда - гэтым разам з лікам 6,5 на 4,5 бала. Матч прайшоў у Сочы. Прызавы фонд турніру склаў €1 млн.

Магнус Карлсэн пачаў займацца шахматамі у пяць гадоў, у трынаццаць стаў гросмайстрам. Некалькі гадоў трэнерам нарвэжскага шахматыста быў былы чэмпіён свету Гары Каспараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках