20 красавiка 2024, Субота, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка ў Верхнім горадзе падаражэе ў 2,5 раза

5
Паркоўка ў Верхнім горадзе падаражэе ў 2,5 раза

Кошт паркоўкі ў Верхнім горадзе, а таксама ў раёне вуліц Інтэрнацыянальная, Рэвалюцыйная і Камсамольская вырасце з 1 лістапада.

Зменіцца і кошт паркоўкі на вуліцах Інтэрнацыянальнай, Рэвалюцыйнай, Камсамольскай падвышаецца да 2 рублёў за гадзіну. Пра гэта tut.by паведаміў дырэктар ГУ «Паркоўкі сталіцы» Алег Ляшчынскі.

Так, з 1 лістапада кошт паркоўкі падвысіцца да 5 рублёў у Верхнім горадзе. Гэта ў 2,5 разы вышэй за існы тарыф. За кожную наступную гадзіну трэба будзе даплаціць 2 рублі.

Таксама да 2 рублёў вырасце кошт гадзіны на паркоўках у раёне вуліц Інтэрнацыянальная, Рэвалюцыйная і Камсамольская. Да гэтага, гадзіна аўтастаянкі каштавала 1 рубель.

Нагадаем, да канца года ў Менску абсталююць яшчэ амаль 300 машына-месцаў, у наступным - яшчэ 8000.

Гаворка ідзе аб участках у межах другога кола на вуліцах Аэрадромнай, Пушкіна, Арлоўскай, Дзянісаўскай, Даўгабродскай. На ўсіх астатніх участках кошт пакуль застанецца ранейшым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках