25 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Англіі кот праехаў 72 кіламэтры на даху фургона

У Англіі кот праехаў 72 кіламэтры на даху фургона
ФОТА: BBC.COM

Кот паспяхова перажыў падарожжа з графства Уілтшыр у графства Сомэрсэт.

Мэт Гайн выявіў гадаванца на даху Ford Transit прыблізна праз 70 хвілін дарогі, калі ўжо праехаў 72 кіламэтры ад свайго дома да працы. Спачатку ён пачуў яўканне на даху фургона, перадае ВВС.

«Я спыніўся, павольна апусціў ветравую шыбу - спачатку паказаўся хвост, потым заднія лапы, і нечакана на мяне ўтаропіліся вялізныя вочы», - распавёў гаспадар жывёліны.

Мэт толькі тады зразумеў, што гэта іхны кот Фло, калі затэлефанаваў дадому жонцы.

«Ён даволі маленькі кот, але, здаецца, вельмі ўчэпісты, каб утрымацца на багажніку на даху - не ведаю, колькі ў яго кіпцюроў цяпер засталося», - сказаў Мэт.

На зваротным шляху Мэт Гайн прывязаў жывёліну да задняга крэсла. Цяпер, паводле ягоных слоў, ён будзе правяраць свой фургон штораніцы і сачыць за катом.

Са слоў гаспадара, Фло атрымаў сваю навуку і наўрад захоча зноў забрацца на дах фургона.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках