19 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: «Не было ні канкрэтных, ні структурных змяненняў у сітуацыі ў Беларусі»

21
Федэрыка Магерыні: «Не было ні канкрэтных, ні структурных змяненняў у сітуацыі ў Беларусі»
ФЕДЭРЫКА МАГЕРЫНІ
ФОТА: YE PINGFAN/XINHUA/ZUMAPRESS/GLOBALLOOKPRESS

У Еўрапарламенце прайшла дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі.

Брусэль вітае праходжанне ў парламент Беларусі двух непраўладных дэпутатак і гатовы запусціць дыялог у мытных пытаннях, а таксама абдумаць аднаўленне энэргетычнага дыялогу. Але ЕЗ пакуль не гатовы пачаць перамовы з Менскам аб падпісанні базавага пагаднення. Пра гэта сказала еўракамісарка Корын Крэцу, зачытваючы ў Еўрапарламенце заяву сваёй калегі, кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні перад пачаткам дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі.

Крэцу нагадала, што з часу скасавання большасці санкцыяў ЕЗ у лютым Брусэль таксама даў зялёнае святло Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку на працу з Менскам, каб падтрымаць беларускі прыватны сектар. У кастрычніку, дадала Крэцу, паміж Менскам і Брусэлем быў запушчаны гандлёвы дыялог і падпісанае Партнёрства аб мабільнасці, паведамляе tut.by.

КОРЫН КРЭЦУ, ФОТА З «ФЭЙСБУКУ» ЕЎРАКАМІСАРКА

- Да канца года чакаецца запуск дыялогу ў мытных пытаннях. <...> Мы інтэнсіфіцыруем супрацоўніцтва і ў энэргетычнай сферы. Еўракамісія разглядае магчымасць аднаўлення энэргетычнага дыялогу Беларусь - ЕЗ у найбліжэйшай будучыні.

Еўракамісарка падкрэсліла, што будаўніцтва БелАЭС недалёка ад мяжы ЕЗ застаецца тэмай, за якой пільна назіраюць у Брусэлі. Яна нагадала аб вераснёвым візіце дэлегацыі Еўракамісіі на будпляцоўку пад Астраўцом.

Са слоў Крэцу, ЕЗ працягвае дапамагаць грамадзянскай супольнасці: з 2011 да 2015 год беларускія НДА атрымалі 15 млн еўраў падтрымкі ад Брусэля.

Еўракамісар заявіла аб большай адкрытасці Менска да дыялогу ў сферы правоў чалавека. Яна прывяла прыклады сакавіцкага візіту спецпрадстаўніка ЕЗ у правах чалавека Стаўраса Ламбрынідыса ў Менск, правядзенне раўнда Дыялогу ў правах чалавека ў Менску ў чэрвені.

- У той жа час мы цалкам усведамляем, што не было ні канкрэтных, ні структурных змяненняў у сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.

Крэцу раскрытыкавала прымяненне смяротнага пакарання, якое аднавілася ў 2016 годзе, і нагадала, што АБСЕ не прызнала ані апошнія прэзідэнцкія, ні парламенцкія выбары дэмакратычнымі.

- Тым не менш мы вітаем трапленне ў «парламент» першых непраўладных дэпутатаў упершыню за 12 гадоў. Спадзяемся, што яны ўнясуць свежае паветра і новыя ідэі ў орган, які сам за апошнюю кадэнцыю ініцыяваў менш за пяць законапраектаў.

ЕЗ таксама чакае ўсёабдымнай рэформы выбарчага заканадаўства ў Беларусі да «мясцовых выбараў» 2018 года.

- Мы пакуль не гатовыя пачаць перамовы з Беларуссю ў рамачным пагадненні. Гэта застаецца сярэдне-ці доўгатэрміновай мэтай.

Нагадаем, ідэю пачаць перамовы аб гэтым пагадненні неаднаразова ўздымалі беларускія дыпламаты цягам апошніх гадоў.

«Еўропа не павінна быць абдуранай»

Пасля выступу еўракамісара пачалася паўгадзінная дыскусія дэпутатаў Еўрапарламента. На парадку былі дзве тэмы - сітуацыя ў Беларусі пасля «парламенцкіх выбараў» і пытанні бяспекі пры будаўніцтве АЭС пад Астраўцом.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю, польскі дэпутат Богдан Здраеўскі заявіў, што праведзеныя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары прайшлі не ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.

Богдан Здраеўскі
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

- Некаторыя з рэпрэсій сталі больш утоенымі. Па-ранейшаму няма мараторыя на смяротнае пакаранне, па-ранейшаму няма вяршэнства права, але невялікі прагрэс ёсць. Мы павінны шукаць новыя каналы камунікацыі з афіцыйным Менскам.

Са слоў Здраеўскага, «апазіцыйныя» «дэпутаты» беларускага «парламента» не былі абраныя народам, але прызначаныя ўладамі.

Іншыя дэпутаты шмат у чым паўтаралі адзін аднаго: больш за палову з іх паднялі праблему смяротнага пакарання, прапаноўвалі працягваць падтрымку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Некаторыя ўспомнілі, што вызваленых год таму палітвязняў так і не рэабілітавалі.

Марк Дэмесмакер з Бельгіі заявіў, што Менск пайшоў на некаторыя саступкі толькі таму, што быў вымушаны гэта зрабіць праз тое, што ў Расеі пачалі заканчвацца грошы. Хэйдзі Хаўтала з Фінляндыі прапанавала не аднаўляць паўнавартасны дыялог з беларускімі ўладамі, пакуль не будуць унесены змены ў Выбарчы кодэкс.

Дэвід Макалістэр з Нямеччыны нагадаў, што Беларусь «не прызнала анэксію Крыма» і адмовілася размясціць авіябазу РФ, таму трэба працягваць палітыку «крытычнага ўзаемадзеяння» з Менскам. А Ганна Гомес з Партугаліі, наадварот, заклікала Еўропу «не быць абдураным» і працягваць ціск на Менск.

ДЭВІД МАКАЛІСТЭР
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Была і пара заяў, якія рэзаніравалі з агульным меркаваннем. Дэпутат ад «Нацыянальнага фронту» з Францыі Жан-Люк Шафхаўзер заклікаў будаваць масты, а не агароджы з суседзямі. А ўльтраправы польскі палітык Януш Корвін-Міке заклікаў менш думаць аб дэмакратыі ў Беларусі і клапаціцца аб незалежнасці краінаў, якія «з'яўляюцца буферам паміж Еўропай і Расеяй". Ён жа назваў Лукашэнку гарантам стабільнасці ў Беларусі.

Многія сябры Еўрапарламента казалі пра пагрозы бяспекі ў сувязі з будаўніцтвам БелАЭС. Сандра Калніетэ з Латвіі заклікала не дапусціць з'яўлення «бомбы запаволенага дзеяння» ля мяжы Еўразвязу.

Яе калега з Літвы Пятрас Аўштравічус заявіў, што АЭС каля Астраўца - сумесны праект «беларускага дыктатара і Крамля», які ўзводзіцца ў таямніцы і ў парушэнне міжнародных нормаў, а таму павінен быць неадкладна замарожаны.

ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС, ФОТА З САЙТА: WWW.AUSTREVICIUS.LT

Праз месяц дэпутаты Еўрапарламента сустрэнуцца яшчэ раз.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках