23 красавiка 2024, aўторак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанец стаў чэмпіёнам свету ў паўэрліфцінгу

1
Аршанец стаў чэмпіёнам свету ў паўэрліфцінгу

У расейскім горадзе Курск прайшоў чэмпіянат свету AWPC і Кубак чэмпіёнаў свету WPC/WAA ў паўэрліфцінгу.

На турнір свае заяўкі даслалі 1346 атлетаў з 20 краін. Спартоўцы прыехалі ў Расею на галоўны турнір сезона-2016 з Беларусі, Егіпта, Малдовы, Францыі, Украіны, Манголіі, Арменіі, Латвіі, Узбекістана, Эстоніі, ЗША і іншых краін.

Адным з наймацнейшых прадстаўнікоў нашай краіны ў Курску быў Аляксандр Казлоў з Воршы. Майстар спорту міжнароднага класа Украіны і Расеі ў шматпаўторным жыме штангі лежачы пацвердзіў свой высокі ўзровень і тут. У катэгорыі да 82 кілаграмаў Аляксандр Казлоў стаў чэмпіёнам свету ў намінацыі «народны жым» паводле версіі WPC, піша orsha.eu.

Аршанец актыўна трэніруецца і рыхтуецца да новых стартаў. Аляксандр Казлоў - чэмпіён Беларусі, Еўропы і свету ў шматпаўторным жыме паводле версіяў AWPC, WPC, GPF, ФРЖ. Акрамя таго, спартовец з'яўляецца рэкардсменам Беларусі і Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках