19 красавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 песень гурту «Крама» за 25 гадоў

7
Топ-10 песень гурту «Крама» за 25 гадоў
Фота: charter97.org

Калі пісаць гісторыю беларускай рок-музыкі за апошнюю чвэрць стагоддзя, гэта лёгка можа быць гісторыя «Крамы».

12 лістапада ў менскім клубе Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65) «Крама» святкуе 25-годдзе. У госці да Ігара Варашкевіча і каманды прыйдуць «Палац», «Нейра Дзюбель», J:mors.

Напярэдадні «Наша Нiва» склала Топ-10 найлепшых песень «Крамы» за 25 гадоў.

1. «Будзь разам з намі»

Адна з першых песень «Крамы», якая «стрэліла» на радыё і ТВ у першай палове 1990-х.

Для многіх, хто чуў яе тады, яна — увасабленне надзеі і атмасферы нашай рамантычнай незалежнасці. Вашай увазе — відэа з першай «Рок-каранацыі» 1995 года, якую, дарэчы, «Крама» і выйграла.

2. «Бяжы, хлопец»

Гэтая песня настолькі чапляе, што дзеля яе расейскі спявак Мікалай Аруцюнаў асвоіў азы беларускай мовы.

Гэта выглядала так.

А вось — тыповая «Крама» і яе фанаты.

3. «Выпі са мной»

Гэтая душэўная і трохі дэпрэсіўная песня была напісаная ў першай палове 1990-х і выйшла на альбоме «Хворы на рок-н-рол», але добра наклалася і на наступны гістарычны перыяд.

Як бачым, дагэтуль не губляе актуальнасці.

Запіс 2014-га.

4. «Гомельскі вальс»

У кліпе выкарыстаная хроніка забытай сёння трагедыі — адсяленне людзей з забруджаных чарнобыльскай радыяцыяй вёсак.

Кліп, дарэчы, да 10-годдзя Чарнобыльскай катастрофы зняў Ягор Хрусталёў, які пасля, казалі, рэжысіраваў парады на 3 Ліпеня. У запісе «Гомельскага вальса» ўдзельнічалі гурт «Палац» (мы можам бачыць там маладога Змітра Вайцюшкевіча) і — разынку — гамельчука Анатоля Ярмоленку, які ў тыя часы яшчэ вельмі ўмерана «слухаў бацьку».

5. «Слуцкая брама»

Адзін з галоўных крамаўскіх «баевікоў»

і, бадай, самая гістарычная песня ў гэтым хіт-парадзе. Яна дасталася «Краме» ад гурту «Бонда», з якога і пачалася рок-музыка па-беларуску. «Слуцкая брама» натхняе ўжо трэцяе пакаленне слухачоў.

6. «Камендант»

Хтосьці лічыў, што гэта песня пра мінусы студэнцкага жыцця, але большасць пабачыла ў ёй шырэйшую алегорыю.

Кампазіцыя з аднайменнага альбома, які «Крама» стварала ў сутарэннях піўзавода «Крыніца».

Гурт меў там рэпетыцыйнае месца і доступ да краніка з жыватворным напоем. Увесь Менск зайздросціў!

7. «Хавайся ў бульбу»

Ну як мог класічны беларускі гурт не прысвяціць песню аднаму з класічных відаў нацыянальнага спорту?

8. «Неба»

Мусіць быць і лірыка,

не ўсё ж грамадскія праблемы. Гэта тычыцца дзвюх наступных кампазіцый.

9. «Падае дождж»

10. «Твой накірунак»

Песня з свежага альбома «Белая вада».

Хто паверыць, што «Краме» — 25 гадоў?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках