28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» адмовіўся дапамагаць сям'і загінулага працоўнага

10
«Беларуськалій» адмовіўся дапамагаць сям'і загінулага працоўнага
Фота: sk.gov.by

Нягледзячы на ўчарашняе НЗ, працы на аб'екце працягваюцца.

НЗ на салігорскім прадпрыемстве адбылося раніцай 26 кастрычніка: праз абрыванне троса ўпала будаўнічая люлька, у якой знаходзіліся шэсць чалавек. У выніку адзін працоўны загінуў, яшчэ адзін трапіў у рэанімацыю.

«Работы на аб'екце, дзе ўчора адбыўся абрыў люлькі, працягваюцца», - паведаміў журналістам у чацвер памочнік генеральнага дырэктара прадпрыемства Вадзім Шумак, піша belaruspartisan.

Але «Беларуськалій» не будзе дапамагаць сям'і загінулага і пацярпелым, бо гэта не прадугледжана калектыўнай дамовай.

«Калектыўная дамова распаўсюджваецца на нашых работнікаў. А так як яны не нашы работнікі, то дапамагаць павінен іх наймальнік», - паведаміў памочнік генеральнага дырэктара прадпрыемства Вадзім Шумак.

Рабочыя, якія ўпалі, праводзілі рамонт даху складскога памяшкання №6, размешчанага на тэрыторыі 1-га рудаўпраўлення. У траўні 2016 на аб'екце адбыўся пажар, які цалкам знішчыў будынак.

Паводле звестак жыхароў Салігорска, знаёмых з сітуацыяй, загінуламу было ўсяго 27 гадоў.

Нягледзячы на трагічны выпадак, працы на аб'екце, дзе ўчора адбыўся абрыў люлькі, працягваюцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках