25 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Пальчыса трэба ўзнагародзіць за абарону свайго народа

4
Мікалай Статкевіч: Пальчыса трэба ўзнагародзіць за абарону свайго народа
Мікалай Статкевіч

Блогер узяў на сябе функцыю дзяржавы ў абароне сваіх грамадзян ад расейскай прапаганды.

Прысуд заснавальніку сайта 1863х.com, блогеру Эдуарду Пальчысу будзе вынесены заўтра, 28 кастрычніка, а 10 раніцы ў Менскім гарадскім судзе.

Як паведаміла прэс-службе ГА «БАЖ» памочніца старшыні Менскага гарадскога суда Анастасія Шыльвяш, абвяшчэнне прысуду, нават калі справа разглядалася ў закрытым працэсе, адбываецца публічна. Прысутнічаць на абвяшчэнні прысуду можа кожны паўналетні грамадзянін.

Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч распавёў «Радыё Рацыя» пра тое, якім можа быць прысуд Эдуарду Пальчысу:

- Я наогул не мяркую, што Эдуарда павінны судзіць. Калі Расея пачала сваю агрэсію супраць Украіны, адпаведна і ўсе федэральныя СМІ перайшлі ў рэжым баявой вайсковай прапаганды. А вайсковая прапаганда не абапіраецца на нейкія маральныя прынцыпы. Ёй трэба стварыць у грамадстве вобраз ворага, якога трэба знішчаць. Такая мэта прапаганды падчас вайны, і яна абрынулася праз расейскую тэлевізію на мазгі не толькі расейцаў, але і беларусаў.

І, калі гэта пачалося, дзяржава павінна была абараніць сваіх грамадзян, бо мы не ваюем, а займаем быццам бы нейтральную пазіцыю. Ці хаця б дазволіць трансляцыю ўкраінскіх каналаў, каб быў баланс, і людзі паслухалі не толькі пазіцыю Расеі, але і Украіны.

- Дарэчы, было афіцыйна заяўлена, што пачне трансляцыю ў Беларусі адзін украінскі канал...

- Але гэтага так і не адбылося. І вось у пэўным сэнсе функцыю дзяржавы абараняць беларусаў ад расейскай інфармацыйнай агрэсіі ўзяў на сябе нікому не вядомы блогер Эдуард Пальчыс. Калі ўлады самі не змаглі гэта зрабіць, то хоць бы ціха ўзнагародзілі хлопца за тое, што ён рабіў. Але замест гэтага яны пакорліва зрабілі тое, што загадала Масква. І гэта абсалютна няправільна. Упэўнены, што ў тэкстах блогера няма ніякага распальвання нацыянальнай варожасці. Пальчыс проста абараняў свой народ - не больш за тое.

- Ці згодныя вы з тымі, хто кажа, што Пальчыса ў кожным выпадку адпусцяць на волю, бо сёння ўладам не патрэбны новы палітвязень?

Справа ў тым, што ўсё гэта адбываецца на вачах у Масквы. У Расеі, дзе затрымалі беларуса, яго б ужо даўно пасадзілі. Там вельмі нервова ставяцца да падтрымкі такіх людзей. Таму Крэмль будзе ўважліва сачыць за тым, якім будзе выніковы вырак у справе Пальчыса. І прысуд можа быць розным...

Эдуард Пальчыс знаходзіцца пад следствам са студзеня 2016 года. Яго затрымалі ў Расеі, а потым дэпартавалі ў Беларусь. Пальчыс абвінавачваецца ў «распальванні варожасці» паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч.1 арт.130 КК), а таксама ў «вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (арт.343 КК).

Падчас суду над блогерам беларускія патрыёты штодня праводзілі акцыі пад сценамі Менскага гарадскога суда з патрабаваннем вызваліць Пальчыса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках