23 красавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КДБ спужаліся акцыі 29 кастрычніка?

12
У КДБ спужаліся акцыі 29 кастрычніка?

Наста Дашкевіч заўважыла дзіўныя маніпуляцыі з навінамі пра акцыю «Маладога фронту».

Жонка лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча паведаміла, што навіны аб акцыі 29 кастрычніка сталі знікаць з некаторых рэсурсаў.

«Слухайце, анекдот, чэкісты выдаляюць навіны паўсюль пра заклікі прыйсці і ўшанаваць забітых пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў 29 кастрычніка а 19 гадзіне ля будынку КДБ. На сайце мфронт.нет напрыклад, можна ўбачыць толькі загаловак навіны, а сама яна выдаленая. Гэтак жа на сайце «Радыё Свабода». Кажуць, такое ж і на іншых сайтах.

Так што, спадары, чэкісты, вы нейкім чынам атаясамліваеце сябе з тымі катамі ў 37-м, калі вам не падабаецца гэтая ідэя? Замест таго, каб выйсці вам жа разам з людзьмі і прызнаць тую нацыянальную трагедыю, нацыянальны генацыд, што рабілі вашы калегі, вы, не адмовіўшыся і не раскаяўшыся ў іх справах, проста хочаце гэта замаўчаць? Замест таго, каб схіліць галовы ў памяць перад забітымі вы выдаляеце згадкі пра вечар у іх гонар? Ганьба!», - напісала Наста Дашкевіч у «Фэйсбуку».

29 кастрычніка 1937 - адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі. У ночы 29 кастрычніка ў сутарэннях КДБ былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

У расстрэльным спісе, які быў падпісаны ў тым ліку Сталіным і Молатавым, былі імёны такіх выбітных дзеячоў культуры Беларусі як Алесь Дудар, Міхась Чарот, Анатоль Свабодны, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Валерый Маракоў, Васіль Сташэўскі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі.

Каб такія злачынствы ніколі не паўтараліся мы павінны пра іх памятаць. Таму «Малады фронт» заклікае 29 кастрычніка а 19 гадзіне выйсці да сцен будынка КДБ на акцыю памяці ахвяр НКВД/КДБ са свечкамі і партрэтамі забітых камуністычнымі карнікамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках