20 красавiка 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велаклуб «Мінск» атрымаў другую перамогу на гонцы першай катэгорыі ў ААЭ

1
Велаклуб «Мінск» атрымаў другую перамогу на гонцы першай катэгорыі ў ААЭ
ФОТА: MINSKCYCLINGCLUB.BY

Велаклуб «Мінск» прадаўжае паспяховы выступ на чатырохдзённай гонцы «Тур Шарджа».

Нагадаем, на першым этапе беларуская каманда заняла другое месца ў каманднай гонцы, на другім перамогу святкаваў спрынтар «Мінска» Сяргей Папок, а сёння першым стаў Станіслаў Бажкоў, які перамог у адарванай групе з васьмі чалавек.

Гэтая перамога дазволіла яму падняцца на трэцяе месца ў агульным заліку і ўзначаліць залік балаў, піша a target="_blank" href=http://sport.tut.by/news/velosport/517753.html>tut.by.

Перамагае ж у «генерале» мараканец Адзіл Джэлул, на шэсць секунд апераджаючы дасведчанага гішпанца Франсіска Мансэба, які ўваходзіў у топ-5 агульнага заліку «Тур дэ Франс».

Аляксандр Галаваш у агульным заліку ідзе 6-м, Канстанцін Клімянкоў - 12-м, Сяргей Папок - 17-м, Яўген Собаль - 19-м, Антон Івашкін - 34-м. Удзел у гонцы прадаўжае 91 спартовец.

У спрынтарскім заліку Бажкоў ідзе першым, Папок - трэцім, у горным на трэцяй пазіцыі размясціўся Бажкоў, у моладзевым на пятым - Івашкін. У рэйтынгу каманд «Мінск» ідзе трэцім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках