23 красавiка 2024, aўторак, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве паказалі беларускую стужку пра герояў Менскага гета

1
У Варшаве паказалі беларускую стужку пра герояў Менскага гета
ВОЛЬГА ПІНКЕВІЧ

У польскай сталіцы праходзіць VII Міжнародны фестываль гістарычных і ваенных фільмаў.

У конкурснай частцы фестывалю ўдзельнічае і беларуская стужка - «Хроніка Менскага гета. За гонар і вольнасць» рэжысёра Уладзіміра Луцкага, перадае «Радыё Рацыя».

- Прадукавала гэты фільм студыя Уладзіміра Бокуна. Гэта поўнаметражная стужка, у якую ўкладзена вельмі шмат часу, сіл. Яна з'яўляецца сапраўдным дакументальным даследаваннем. Я бачыла, што было досыць шмат людзей, гледачы плакалі ў час паказу. У людзей застаецца ўражанне ад гэтай страшнай часткі гісторыі, - распавяла пра фільм асістэнтка рэжысёра Вольга Пінкевіч.

Беларусы ўдзельнічаюць у Фестывалі ўжо трэцім разам. Яшчэ адзін беларускі фільм у праграме - «Цень ваўкалака». Абедзве стужкі адзначаныя спецыяльнымі дыпломамі Фэсту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках