29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларус з Гомеля захапіў Краснаярск

13
Як беларус з Гомеля захапіў Краснаярск
ФОТА З САЙТА FOREX-INVESTOR.NET

Пасля выбараў у Дзярждуму РФ беларускі бізнэсовец атрымаў кантроль над 95% сістэм цеплазабеспячэння мільённага горада.

Гамяльчук Андрэй Мельнічэнка, цяпер расейскі мільярдэр, аказаўся ў цэнтры журналісцкіх расследаванняў. А ўсё праз угоду, якая паставіла насельніцтва цэлага Краснаярска ў залежнасць ад Мельнічэнкі, піша belaruspartisan.org.

У Краснаярску завершана фармаванне звышманаполіі. Сібірская генеравальная кампанія (СГК), падкантрольная Андрэю Мельнічэнку, праз афіляваныя асобы набыла кантрольны пакет акцый ТАА «КрасКом». Цяпер алігарх кантралюе 95% сістэмы цеплазабеспячэння мільённага горада. Угоду, супраць якой пратэставалі сібіракі, як высвятляецца, пракруцілі адразу пасля выбараў расейскай Дзярждумы.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 у Гомелі. Валодаючы асабістым багаццем $10,1 мільярдаў, у 2016 годзе ён заняў 139-е месца ў сусветным рэйтынгу мільярдэраў Forbes. Гэта значыць наш зямляк з'яўляецца алігархам, багацейшым, напрыклад, чым вядомы Раман Абрамовіч.

У старэйшых класах як асабліва таленавітае дзіця паступіў у школу-інтэрнат спецыялізаванага вучэбна-навуковага цэнтра Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава СУНЦ МДУ (раней школа-інтэрнат фізіка-матэматычнай школы №18 імя Калмагорава). Вышэйшую адукацыю пачаў атрымліваць на фізічным факультэце МДУ, пазней перавёўся і скончыў Расейскую эканамічную акадэмію імя Г.В. Пляханава.

І колькі б грошай у Мельнічэнкі не было, на радзіме алігарха ўпэўненыя - багацце дасталася яму цаной «конскай працы». Першыя дзесяць рублёў ён зарабіў у Беларусі - змайстраваў радыё для школы, а сур'ёзны бізнэс пазней раскруціў у Маскве, на пару з сябрамі-аднакурснікамі - Яўгенам Ішчанкам і Міхаілам Кузняцовым. Першы капітал назбіраў на абмене валюты.

Дарэчы, ён па-ранейшаму ўважае сябе расейскім бізнэсоўцам, але беларусам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках