18 красавiка 2024, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Антарктыцы створаць найбуйнейшы ў свеце марскі запаведнік

1
У Антарктыцы створаць найбуйнейшы ў свеце марскі запаведнік

Да такой пастановы прыйшлі ўдзельнікі штогадовай камісіі марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі.

Сустрэча прайшла ў сталіцы аўстралійскага штата Тасманія, горадзе Хобарт, у ёй бралі ўдзел дэлегаты 24 краін, а таксама прадстаўнікі Еўразвязу. Міністр замежных спраў Новай Зеландыі Мюрэй Макалі паведаміў, што запаведная зона будзе створана ў моры Роса, яе плошча перавысіць 1,57 мільёна квадратных кіламетраў, піша lenta.ru.

Пагадненне аб запаведнай зоне уступіць у моц 1 снежня 2017 года. Промысел у здабычы рыбы там забароняць на 35 гадоў акрамя спецыяльных зон, дзе лоўля крыля і клыкача будзе дазволены выключна для навуковых мэтаў.

Mора Роса займае толькі два адсоткі Паўднёвага акіяна, аднак з'яўляецца месцам рассялення 38 адсоткаў сусветнай папуляцыі пінгвінаў Адэлі, 30 адсоткаў буравеснікаў і блізу 6 адсоткаў кітоў віду малых паласацікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках