23 красавiка 2024, aўторак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, чаму ў Беларусі такія маленькія пенсіі

23
Стала вядома, чаму ў Беларусі такія маленькія пенсіі
Фота: bymedia

На выплату пенсій накіроўваецца ўсяго толькі тры чвэрці сродкаў з Фонду сацыяльнай абароны.

Паводле закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва РБ на 2017 год», на выплату пенсій налета плануецца накіраваць усяго 76,7% сродкаў фонду. Астатнія сродкі пойдуць на іншыя сацыяльныя выплаты, паведамляе select.by.

Усяго даходы фонду сацыяльнай абароны насельніцтва РБ у 2017 годзе павінны скласці 12,68 млрд. BYN. З іх большую частку складаюць узносы фізічных асоб на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне - 11,98 млрд. BYN. Непадатковыя даходы складаюць ўсяго 0,28 млрд. BYN.

Пры гэтым на выплату працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама пенсiй вайскоўцам і аказанне паслуг у выплаце гэтых пенсій запланавана накіраваць 9,65 млрд. BYN, што складае ўсяго 80,6% ад сродкаў, якія пералічваюць у фонд сацыяльнага страхавання фізічныя асобы.

На выплату пенсій замежным грамадзянам у РБ, а таксама грамадзянам Беларусі, якія з'ехалі за мяжу, у 2017 годзе будзе накіравана 0,074 млрд. BYN, што складае ўсяго 0,6% ад сродкаў пенсійнага фонду.

А на выплаты дадатковых прафесійных пенсій па дасягненню застрахаванымі асобамі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту ў 2017 годзе запланавана прыкладна усяго 0,03% ад сродкаў пенсійнага фонду.

Гэтая лічба паказвае, чаму ў Беларусі такія нізкія пенсіі. Калі б усе сродкі з фонду сацыяльнай абароны ішлі на выплату пенсій, то яны былі б прыкладна на 20% вышэйшыя. Такім чынам, на пенсійнае забеспячэнне працоўныя грамадзяне Беларусі фактычна будуць пералічваць не 35% сацстраха, а ўсяго толькі 28,4%. А астатнія 6,6% - гэта фактычна дадатковы падаходны падатак, з якога аплачваюцца некаторыя сацыяльныя выдаткі дзяржавы.

Гэта, у асноўным, наступныя выдаткі: выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынства, сямейных дапамог, дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцем, дапамог па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, на пахаванне. На гэтыя мэты ў 2017 годзе складзе прыкладна 2,85 млрд. BYN.

Іншыя артыкулы расходаў фонду нязначныя. Так, напрыклад, на фінансаванне мерапрыемстваў у сферы занятасці выдзелена ўсяго 38 млн. BYN¸а на фінансаванне санітарна-курортнага лячэння і аздараўлення - 36,3 млн. BYN.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках