28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: Даступныя новыя дакументы ў справе аб Смаленскай катастрофе

1
Вітольд Вашчыкоўскі: Даступныя новыя дакументы ў справе аб Смаленскай катастрофе
ВІТОЛЬД ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Следству атрымалася ўзнавіць электронную перапіску аб арганізацыі прэзідэнцкага візіту ў Катынь.

Новыя дакументы, якія датычацца арганізацыі візіту ў Катынь у красавіку 2010 года, будуць апублікаваныя, як толькі гэта будзе магчыма. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі.

У сярэдзіне верасня ён заявіў, што гэтыя дакументы будуць апублікаваныя цягам некалькіх дзён. Сёння Вітольд Вашчыкоўскі паведаміў, што затрымка выклікана з'яўленнем новых дакументаў, паведамляе «Радыё Польшча».

«Тады гаворка ішла аб папяровых дакументах, якія былі знойдзены ў архівах. Гэта розныя нататкі і дакументацыя. Высветлілася, што мы можам таксама ўзнавіць электронны допіс. Раней гэта здавалася малаверагодным. Гэта не сотні, а тысячы лістоў таго перыяду, якія трэба падрабязна вывучыць. Нас чакае цяжкая і карпатлівая праца», - сказаў Вашчыкоўскі.

Нагадаем, у красавіку 2010 года пад Смаленскам разбіўся самалёт Ту-154, на борце якога знаходзіліся 97 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках