Віктар Шалкевіч: бардам быць прэстыжна - паглядзіце на Боба Дылана
5- 28.10.2016, 16:17
- 18,462
Адзін з самых вядомых беларускіх бардаў распавёў аб актуальнасці аўтарскай песні ў наш час, публіцы і сваёй нішы.
29 кастрычніка гарадзенскі актор, паэт, бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч з адным, гітарыстам Юрыем Хілаўцом, граюць «Восеньскі канцэрт» у сталічным Тэатры эстрады. Напярэдадні музыкі «рэпетавалі» ў жывым эфіры Еўрарадыё. А Віктар распавёў, што ў Горадні толькі начуе і шануе перш за ўсё асабістае жыццё і спакой.
Цікавыя цытаты Віктара Шалкевіча
Я сталею разам і побач з маімі слухачамі. Але ў маіх вачах яны не мяняюцца, і я ў іх вачах. Мы як закаханая пара - не заўважаем за сабой ніякіх зменаў.
Зараз вельмі многія падмазваліся пад бардаў. Калі нешта не атрымалася на рок-сцэне - становяцца бардамі. Але ёсць розніца паміж тымі, хто нешта там сабе нудзіць пад нос, і тымі, хто не нудзіць. Таму што гэта павінна быць вельмі цікава.
Быў такі бард па прозвішчы Цімерман. Чаго дамогся - Нобелеўскай прэміі! А пачынаў як - гармонік нейкі губны, гітарка не вельмі настроеная. Павінны і мы старацца.
Трэба цвёрда займаць сваю нішу. Стаіш ты ў нішы пад касцёлам, і стой сабе. А калі ты пачынаеш на сябе нешта цягнуць, гэта не тое: адразу бачна, калі чалавек займаецца не сваёй справай. Здравствуй, чужая милая» - адзін спявае, пра Валожын - іншы, пра камунальныя пахі - трэці. Гэта найлепшае, што можа быць.
Сапраўдная «розрух» - у Атаве, Таронта. Я нядаўна вярнуўся з 32-й сустрэчы беларусаў Амерыкі, і там сустрэў вельмі шмат сваіх прыяцеляў. Вельмі шмат. Там нашых багата.
Я чалавек не медыйны, я не люблю, калі пальцам паказваюць. Я цаню перш за ўсё асабістае жыццё і спакой.
У мяне дома блізу 4000 дыскаў. Але я аддаю перавагу класіцы. Баху, Гендэлю. Калі мне хочацца, я стаўлю дыск і слухаю. А яшчэ Гэры Брукера, Camel - то, на чым рос.
У Горадні я толькі начую. А так езджу да сябе на лецішча - у мяне там такі прыстойны дамок ёсць. Люблю там назіраць, як вавёркі абгрызаюць галінкі або скачуць па дрэвах.
У Канадзе шмат людзей, з якімі цікава гаварыць. Вось нашых нармальных 600 чалавек прыбяры, вывезі куды-небудзь - як быццам нічога і не зменіцца, а на самай справе - зменіцца.