28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дай Дарогу!» здымуць кліп на першую беларускамоўную песню ў сваёй гісторыі

2

Кліп павінен выйсці ў студзені наступнага года.

Гурт «Дай Дарогу!» рыхтуецца да здымак кліпа на першую беларускамоўную песню ў сваёй гісторыі «Не веру».

ФОТА: EURORADIO.FM

«Мы пачалі рабіць розныя дэкарацыі, - прызнаецца ў каментары «Еўрарадыё» лідар «Дай Дарогу!» Юры Стыльскі. - Але гэта задума Пашы: ён сабраў усіх нас, абвясціў кастынг. Мы цяпер усё збіраем у кучу».

Паша - гэта Павал Малашонак, фатограф «Дай Дарогу!», якому належыць ідэя кліпа. Павал таксама збіраецца выступіць у ролі аператара і рэжысёра. З ягоных слоў, сюжэт будзе адпавядаць зместу песні і круціцца вакол працэсу станаўлення мужчыны ў сучасным грамадстве:

«Гэта будзе школа, войска, праца і асабістае жыццё, - распавядае Павал. - Гэта значыць, як у нашым грамадстве хлопец становіцца мужчынам і праз што ён праходзіць: праз якія справядлівыя і несправядлівыя моманты жыцця».

Музыкі гурту на гэты раз будуць рабіць непасрэдна сваю справу - спяваць і гуляць. Галоўныя ролі выконваюць акторы, якіх адбяруць падчас кастынгу.

Паводле разлікаў Паўла, відэа павінна быць гатовае ў студзені 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках