18 красавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус змагаецца за права прэзентаваць Украіну на «Еўравізіі»

14
Беларус змагаецца за права прэзентаваць Украіну на «Еўравізіі»
ФОТА: U-NEWS

Для ўдзелу ў конкурсе Яўген Літвінковіч выбраў украінскую песню «Наша любов».

Зорка талент-шоў «Х-Фактор» і «Україна має талент» жодзінец Яўген Літвінковіч, які выступае пад імем LITVINKOVICH мае намер прэзентаваць Украіну на міжнародным песенным конкурсе «Еўравізіі», які ў наступным годзе пройдзе ў Кіеве, піша tut.by.

Для ўдзелу ў конкурсе артыст выбраў украінскую песню «Наша любов».

«Гэтая песня выбрана нездарма, - кажа артыст. - Менавіта яна стала прычынай майго ўдзелу ў конкурсе. У верасні пасля прэм'еры песні і кліпа «Наша любов» я атрымаў шмат пазітыўных водгукаў і больш за сто лістоў ад маіх прыхільнікаў з просьбай падаць заяўку на ўдзел у адборы на конкурс «Еўравізіі». Мы з камандай доўга думалі, перш чым наважыліся на гэты крок, але ўсё ж прынялі пастанову рызыкнуць. Бо як кажуць: хто не рызыкуе, той не п'е шампанскае».

«Сёлета Джамала здабыла перамогу і прывезла «Еўравізію» ва Украіну. Чаму б менавіта ва Украіне не прэзентаваць на конкурсе ўкраінскую песню, мне здаецца, гэта будзе вельмі сімвалічна», - распавёў Яўген.

Для таго каб прэзентаваць Украіну на «Еўравізіі», спявак павінен перамагчы ў інтэрнэт-галасаванні.

Конкурс «Еўравізія-2017» пройдзе ў Кіеве. Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал - 13 траўня.

Ураджэнец Жодзіна Яўген Літвінковіч у 2012 годзе стаў фіналістам украінскага шоў «Україна має талент» і заняў трэцяе месца, а ў 2013 годзе стаў суперфіналістам шоў «Х-фактар». Пасля шоў ён заключыў 5-гадовы кантракт на сольны альбом, ездзіў з гастролямі па Украіне і атрымаў у Беларусі прэмію «Песня года - 2013».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках