26 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ не аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшых аб'ёмах

21
РФ не аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшых аб'ёмах

«Белнафтахім» таксама паведаміў, што Беларусь шукае новых пастаўшчыкоў нафты.

Беларусь вывучае магчымасці замяшчэння расейскай нафты пасля сканчэння ў Расеі падатковага манеўру. Кіраўнік канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка таксама адзначыў, што Расея пакуль не вярнулася да паставак нафты ў краіну ў ранейшых аб'ёмах, піша ТАСС.

Расея да цяперашняга моманту не аднавіла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у ранейшых аб'ёмах, заявілі ў канцэрне «Белнафтахім».

«Не, не аднавіла», - сказаў старшыня канцэрна Ігар Ляшэнка журналістам у Менску ў пятніцу.

«Мы пакуль у рэжыме чакання. Як толькі будзе (аднаўленне паставак нафты ў ранейшых аб'ёмах - заўвага.), я асабіста дам інтэрв'ю», - дадаў ён.

Як паведамлялася, у трэцім квартале Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь з 5,3 млн тонаў да 3,5 млн. Віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч і кіраўнік Мінэнэрга Аляксандр Новак патлумачылі, што зніжэнне звязанае з канфліктам праз адсутнасць аплаты Беларусі за расейскі газ. У чацвёртым квартале пастаўкі планавалася дадаткова зрэзаць яшчэ на 500 тысяч тон - да 3 млн тон.

Раней Дварковіч паведаміў пра дамоўленасці з Беларуссю аб карэкціроўцы індыкатыўнага балансу паставак нафты і нафтапрадуктаў пасля ўрэгулявання газавых праблем. Напрыклад, пра вяртанне да паставак нафты ў Беларусь у аб'ёме 24 млн тон і юрыдычных абавязках аб'ёму паставак з Беларусі ў Расею нафтапрадуктаў у аб'ёме 1 млн тон.

Менск у сваю чаргу паабяцаў выплаціць запазычанасць за пастаўлены РФ у 2016 годзе ў рэспубліку газ да 20 кастрычніка, аднак паводле стану на 28 кастрычніка афіцыйнай інфармацыі аб выплаце Беларуссю запазычанасці за газ не паступала.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках