У кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы будзе толькі расейскае грамадзянства
23- 7.10.2016, 14:32
- 12,959
Не атрымліваць беларускі пашпарт мітрапаліту Паўлу дазволіў асабіста Лукашэнка.
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел не будзе атрымліваць беларускі пашпарт. Пра гэта ён паведаміў «Еўрарадыё» падчас наведвання «палаты прадстаўнікоў», дзе сёння праходзіць сустрэча «дэпутатаў» ранейшага і новага склікання.
Мітрапаліт адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка дазволіў яму не атрымліваць беларускае грамадзянства, бо для расейца гэта неабавязкова.
22 верасня адбылася сустрэча дыктатара з Сінодам БПЦ, на якой было заяўлена, што святарамі павінны быць беларусы. Мітрапаліт Павел - першы чалавек у БПЦ, якога прызначыла РПЦ. Пры гэтым у адпаведнасці з законам «Аб свабодзе сумлення ў рэлігійных арганізацыях» ён павінен прыняць беларускае грамадзянства.
Да служэння ў Беларусі мітрапаліт Павел прыступіў 25 снежня 2013 года. У пачатку 2014 года ён заяўляў, што гатовы стаць беларускім грамадзянінам.