19 красавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З новага года падаражэюць аўтамабілі з РФ

18
З новага года падаражэюць аўтамабілі з РФ

Рост цэнаў на аўто звязаны з высокімі тэмпамі дэвальвацыі расейскага рубля.

Цэны на аўтамабілі ў Расею могуць пайсці ў рост з новага года, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы на рынку. Прычына - у слабым рублі: нават адчувальны для спажыўцоў рост цэнаў за апошнія два гады - да 44% - дагэтуль не адыграў тэмпаў дэвальвацыі нацыянальнай валюты РФ, адзначае выданне.

«Была надзея на тое, што рубель стабілізуецца ў пазітыве, але гэтага не адбылося, таму неабходна і далей адыгрываць», - распавяла «Коммерсанту» адна з крыніц. Іншы суразмоўца газеты чакае росту коштаў мінімум на 4-5%. На яго думку, калі б еўра застаўся ніжэй за адзнаку ў 70 руб., «то можна было б на гэтым спыніцца». Яшчэ адна крыніца мяркуе, што вытворцы «будуць асцярожнічаць», бо зімой і так будзе «правал».

З пачатку года цэны на новыя машыны ў сярэднім выраслі на 7%, вынікае з унутранай прэзентацыі аднаго аўтаканцэрнаў у РФ, з якой азнаёмілася газета. Мацней за ўсё падаражэлі японскія брэнды Mazda і Toyota - на 10-11%, а таксама Skoda - на 10%. Ford вырас у цане прыкладна на 9%. Цана Hyundai і Kia узрасла на 7-8%, Nissan, Mitsubishi і VW паднялі цэны прыкладна на 7%. Найменшая дынаміка у Renault і Lada - 4-5%.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках