2 траўня 2024, Чацвер, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра лядовы палац у Шклове: Нехта будзе шаптацца на кухнях

90
Лукашэнка пра лядовы палац у Шклове: Нехта будзе шаптацца на кухнях
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

12 лістапада Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця лядовага палаца ў Шклове.

«Я ведаю, што наша з вамі мерапрыемства ў краіне ўспрымуць неадназначна. Як гэта ў нас часта бывае, нехта будзе шаптаць за вуглом, нехта на кухні, што лепш узялі б гэтыя грошы, падзялілі, па кавалачку раздалі б, не час будаваць гэта ўсё. Нічога падобнага, – заявіў дыктатар. – Памятайце, што гэта здароўе людзей. Гэта настрой бацькоў, дзяцей. Калі хто-небудзь будзе казаць, што я гэта пабудаваў для сябе... Ды не, мне ўжо лядовыя пляцоўкі не патрэбныя. А дзецям маім ёсць, дзе займацца. Я хачу, каб вашыя дзеці мелі магчымасць займацца гэтым выдатным мужчынскім (і ўжо жаночым) відам спорту – хакеем – на выдатным лёдзе».

Палац у Шклове акрамя лядовай пляцоўкі ўключае ў сябе залу сілавой падрыхтоўкі, трэнажорную і харэаграфічную залы, саўну з міні-басейнам, кавярню і іншыя памяшканні, піша БелТА. На прылеглай тэрыторыі таксама размешчаныя лыжаролерная траса даўжынёй 1,9 км. Пра кошт новага аб'екта пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках