29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багдан Ярэменка: Беларускія ўлады дзейнічаюць пад дыктоўку Крамля

6
Багдан Ярэменка: Беларускія ўлады дзейнічаюць пад дыктоўку Крамля
БАГДАН ЯРЭМЕНКА

У Кіеве павінны нарэшце зразумець, што рэжым Лукашэнкі – адная з асноўных пагроз для Украіны.

Пра гэта charter97.org заявіў украінскі дыпламат і кіраўнік фонду «Майдан замежных спраў» Багдан Ярэменка, каментуючы спробу беларускай дэлегацыі ў ААН сарваць галасаванне аб рэзалюцыі, якая прызнае акупацыю Крыма РФ.

- Як вы ацэньваеце дзеянні беларускай дэлегацыі на фоне сталых заяў Лукашэнкі аб сяброўстве з Украінай?

- Гэтая спроба павінна пераканаць нават самых цвердалобых прыхільнікаў Лукашэнкі ва ўкраінскім урадзе ў тым, што афіцыйны Менск не з'яўляецца сябрам Украіны, а з'яўляецца хаўруснікам і паслядоўнікам Расейскай федэрацыі. Менавіта афіцыйная ўлада, а не народ Беларусі ды Украіны.

Беларускія ўлады ўсю абаронную палітыку, палітыку бяспекі, замежную палітыку праводзяць скаардынавана і пад дыктоўку Расеі.

У гэтым выпадку ў ААН Беларусь не бараніла свае інтарэсы – яна непрыхавана бараніла інтарэсы іншай дзяржавы, у шкоду беларуска-украінскім стасункам.

Цалкам выразна беларускія ўлады паставілі свае стасункі з Крамлём вышэй за сяброўства і нармальнае супрацоўніцтва з Украінай. Калі ўкраінскі ўрад і пасля гэтага не зразумее, што рэжым Лукашэнкі з'яўляецца пагрозай для нашай краіны, то гэты ўрад ужо нічога ніколі не зразумее.

- Прадстаўніца Украіны на перамовах у Менску Ірына Герашчанка назвала дзеянні беларускай дэлегацыі ў ААН «ударам нажа ў спіну». Ці варта чакаць ад афіцыйнага Кіева такой жа рэакцыі?

- Шчыра кажучы, для мяне стала адкрыццём тое, што Ірына Герашчанка гэта так пракаментавала, я чуў і іншыя яе заявы.

Усведамленне важных фактаў у замежнай палітыцы займае ва ўкраінскага ўрада да двух гадоў, прыкладна столькі прайшло ад акупацыі Крыма да прыняцця рэзалюцыі ў ААН. Таму яму трэба даць некаторы час, каб усвядоміць, што адбылося, і кім напраўду з'яўляецца афіцыйны Менск.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках