19 траўня 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злоўленага п'яным за стырном гомельскага чыноўніка аператыўна звольнілі з мэрыі

30
Злоўленага п'яным за стырном гомельскага чыноўніка аператыўна звольнілі з мэрыі
Архіўнае фота BYMEDIA

У крыві чыноўніка пры аглядзе было выяўлена 2,13 праміле алкаголю.

Напярэдадні сайт charter97.org напісаў пра тое, што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Павел Паўлаў быў затрыманы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі чыноўніка для праверкі ў ноч з 19 на 20 лістапада. У ягонай крыві пры аглядзе было выяўлена 2,13 праміле алкаголю, піша belaruspartisan.org.

У ДАІ гэтую інфармацыю каментаваць адмовіліся. Аднак цяпер высветлілася, што гэты чыноўнік быў аператыўна звольнены з выканкама. Звесткі пра Паўла Паўлава ўжо зніклі з сайта гарвыканкама ў раздзеле «Кіраўніцтва».

«Ён больш тут не працуе», - паведамілі ў прыёмнай выканкаму. Суразмоўцы не змаглі адказаць, з якога тэрміна і з якіх прычын Паўлаў больш не выконвае абавязкі першага намесніка старшыні.

У ролі намесніка кіраўніка адміністрацыі абласнога цэнтра Паўлаў каардынаваў дзейнасць структурных падраздзяленняў выканкама, мясцовых адміністрацый і займаўся іншымі пытаннямі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках