29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ: Санкцыі супраць РФ застануцца да дэакупацыі Крыму

Лідары ЕЗ: Санкцыі супраць РФ застануцца да дэакупацыі Крыму
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Парашэнка, Шульц, Юнкер і Туск канстатавалі, што расейская агрэсія супраць Украіны доўжыцца.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц, старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і старшыня Еўрарады Дональд Туск канстатавалі, што расейская агрэсія супраць Украіны прадаўжаецца, і што санкцыі павінны дзейнічаць да поўнага аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пра гэта на брыфінгу ў Брусэлі аб выніках саміту Украіна-ЕЗ заявіў Парашэнка, піша liga.net.

«Другая пазіцыя ў тым, у чым мы адназначна салідарныя, - гэта расейская агрэсія. Мы канстатавалі, што расейская агрэсія прадаўжаецца, і заклікаем расейскую старану нарэшце спыніць абстрэлы тэрыторыі Украіны, забяспечыць устойлівае спыненне агню, як задэкларавана ў менскіх пагадненнях; забяспечыць бесперашкодны доступ СММ АБСЕ да ўсёй акупаванай тэрыторыі, уключаючы некантралюемы адцінак украінска-расейскай мяжы і пляцоўкі для адвядзення цяжкай артылерыі і тэхнікі , бо яны ўзялі на сябе абавязанні, чаго, на жаль, не здарылася», - сказаў Парашэнка.

Таксама стораны заклікалі Расею неадкладна вызваліць усіх закладнікаў, якія незаконна ўтрымліваюцца як на акупаванай тэрыторыі, так і ў турмах РФ, неадкладна паскорыць імплементацыю менскіх пагадненняў.

«Мы рашуча асудзілі прамаруджванне выканання ўзятых на сябе абавязанняў у рамках менскага працэсу», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэсліў, што стораны прыйшлі да згоды ў тым, што санкцыі супраць РФ павінны прадаўжацца да поўнага аднаўлення суверэнітэту Украіны, уключаючы дэакупацыю Крыму.

«У гэтым кантэксце мы канстатавалі, што санкцыі павінны застацца да тых часоў, пакуль Расея не выканае ў поўным аб'ёме менскія пагадненні, і пакуль не будзе адноўлены поўны суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, уключаючы Крым», - сказаў Парашэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках