23 красавiка 2024, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы пад выглядам сацыяльных работнікаў падманваюць пенсіянераў

3
Ашуканцы пад выглядам сацыяльных работнікаў падманваюць пенсіянераў
ФОТА: RUSSIANLOOK.COM

У Менскім раёне ашуканцы пад выглядам сацыяльных работнікаў выманьваюць у пенсіянераў грошы.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-афіцэр Менскага РУУС Юлія Лобач.

«У Менскім раёне з'явіліся махляркі, якія спачатку выдаюць сябе за работнікаў сацыяльных службаў, а затым на розных падставах рабуюць пенсіянераў. Нягледзячы на добра арганізаваную прафілактычную кампанію і рэгулярныя папярэджанні з боку міліцыі, ёсць грамадзяне, якія праз бестурботнасць трапляюцца на вуду махляроў. Цяпер выяўленыя два факты. Вядзецца праверка і вышук», - сказала Юлія Лобач.

Зламысніцамі з'яўляюцца дзве жанчыны, паводле прыкмет, неславянскай знешнасці. «Яны ўваходзяць у давер да пажылых людзей, акрамя дапамогі таксама прапануюць тавары нібыта заніжаным коштам. Яшчэ адзін спосаб падману - сцвярджаюць, што блізка знаёмыя з дзецьмі пенсіянераў, якім вельмі патрэбныя грошы, і яны могуць іх перадаць», - дадала прэс-афіцэр.

Супрацоўнікі міліцыі перасцерагаюць грамадзян ад неабдуманых крокаў і заклікаюць быць больш пільнымі. «Не давярайце незнаёмым людзям - можна пазбавіцца зберажэнняў і каштоўных рэчаў. Калі да вас прыйшлі з такімі прапановамі, адразу тэлефануйце на тэлефон 102», - адзначыла Юлія Лобач.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках