26 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб закрыцці ўсіх АЭС

3
У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб закрыцці ўсіх АЭС

Калі большасць швейцарцаў прагаласуе «за», то краіна цалкам адмовіцца ад атамнай энэргетыкі.

У Швейцарыі ў нядзелю праходзіць рэферэндум абмежавання тэрміну эксплуатацыі атамных электрастанцый 45 гадамі.

Калі большасць швейцарцаў падтрымаюць прапанову партыі «зялёных», то Швейцарыя цалкам адмовіцца ад атамнай энэргетыкі ўжо з 2029 года, паведамляе расейская служба ВВС.

Тры старэйшыя з пяці АЭС, якія цяпер працуюць, будуць у гэтым выпадку зачыненыя ўжо налета, яшчэ адна ў 2024 годзе і апошняя - у 2029 годзе.

Цяпер на гэтыя пяць станцый сукупна прыпадае блізу 40 адсоткаў вырабленай у краіне электраэнэргіі.

Апытанні грамадскай думкі паказваюць невялікую перавагу тых, хто ўхваляе ініцыятыву «зялёных».

Праціўнікі гэтай ідэі паказваюць, што Швейцарыя не зможа так хутка перайсці на аднаўляльныя крыніцы электраэнэргіі і ёй давядзецца экспартаваць электрычнасць з суседніх краін.

«Калі казаць канкрэтна, то гэта азначае, што ў 2017 годзе мы пазбавімся траціны той электраэнэргіі, якую нам даюць АЭС. А гэта столькі, колькі ў сярэднім штогод спажывае электрычнасці палова хатніх гаспадарак Швейцарыі», - заяўляе адзін з крытыкаў прапановы сябра Федэральнага савета Швейцарыі Дыдзье Буркхальтэр.

Раней урад краіны прыняў план развіцця энэргетыкі да 2050 года, у рамках якога наважана не будаваць больш новыя АЭС, а паступова пераходзіць на энэргію ветру, сонца і біяпаліва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках