19 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Бандарэнка: Магчыма, незалежнасць Беларусі давядзецца абараняць ужо налета

14
Дзмітрый Бандарэнка: Магчыма, незалежнасць Беларусі давядзецца абараняць ужо налета
ДЗМІТРЫЙ БАНДАРЭНКА

Расея ўжо шмат зрабіла для ціхай акупацыі.

Учора вядомаму беларускаму журналісту Паўлу Шарамету споўнілася б 45 гадоў.

У інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка заўважыў, што Павал Шарамет быў таленавітым, выдатным журналістам, які шмат зрабіў у Беларусі, Расеі і Украіне.

Доўгае панаванне дыктатуры ў Беларусі адбілася на людзях.

«Вельмі складана жыць пад дыктатурай, вельмі складана не быць свабодным, як ты хочаш. Павал Шарамет, Пётр Марцаў, Віктар Івашкевіч, Алег Бябенін, Ігар Гермянчук, Віталь Тарас, Уладзімір Бабарыка, Вераніка Чаркасава, Вольга Караткевіч, Зміцер Завадскі і вельмі шмат яшчэ людзей – гэта зоркі беларускай журналістыкі, якія сышлі ад нас маладымі з розных прычын. Хтосьці быў забіты, у кагосьці было падарванае здароўе, хтосьці жыў пад ціскам вельмі доўга. Гэтыя людзі сышлі вельмі маладымі», – адзначыў Дзмітрый Бандарэнка.

На яго думку, тое, што столькі таленавітых людзей сышло з гэтага свету, працуючы менавіта ў журналістыцы, – гэта не проста так, бо журналістыка – гэта мембрана беларускага жыцця.

Дзмітрый Бандарэнка падкрэсліў: некалькі гадоў таму амерыканскі палітолаг і аналітык Збігнеў Бжэзінскі прадказваў, што Беларусь будзе акупаваная Расеяй першай, а толькі потым дойдзе чарга да акупацыі Украіны. Бжэзінскі патлумачыў, што Захад не будзе заступацца за Лукашэнку, а Расея ўжо шмат зрабіла для ціхай акупацыі.

«Так здарылася, што ў 1990-я гады абаранялі нашу незалежнасць чачэнцы. І сапраўды, тады Расея баялася ўмешвацца вайсковым чынам на сітуацыю ў Беларусі, таму што ведалі, што ў Чачэніі не ўсё так проста. Пэўны час, некалькі апошніх гадоў, нас абаранялі украінцы і беларусы, якія змагаюцца за свабоду Украіны на Данбасе. Сёння я ўпэўнены, што нам давядзецца, у тым ліку са зброяй у руках, абараняць сваю незалежнасць. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо налета. Гэта мая ацэнка сітуацыі», – заўважыў Дзмітрый Бандарэнка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках