2 траўня 2024, Чацвер, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унукаў новага прэзідэнта ЗША чакаюць у Наваградку

9
Унукаў новага прэзідэнта ЗША чакаюць у Наваградку
Фота: AFP/ BRYAN R. SMITH / US-VOTE

Сват Трампа Чарльз Кушнер мае намер прывезці сваіх дзяцей у Беларусь перад іх паўналеццем.

Сват 45-га амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа мільярдэр Чарльз Кушнер хоча прывезці сваіх унукаў перад паўналеццем у беларускі горад Навагрудак, каб распавесці гісторыю сям'і, піша belaruspartisan.org.

Нагадаем, сям'я Кушнер уратавалася ў вайну, дзякуючы ўцёкам з гета і партызанскаму атраду братоў Бельскіх.

Аб беларускай гісторыі сваіх продкаў зяць Дональда Трампа, які стаў у выніку прайшоўшых 8 лістапада выбараў 45-м прэзідэнтам ЗША, Джарэд Кушнер публічна распавёў гэтым летам у артыкуле, апублікаванай у ягонай газеце New York Observer.

Такім чынам Кушнер паспрабаваў адказаць крытыкам цесця, якія абвінавачвалі Трампа ў антысемітызме.

Да вайны Кушнеры жылі ў Наваградку. Бацька Зэйдэль меў уласную майстэрню і краму, дзе прадаваў футравыя вырабы, у тым ліку шапкі, таму, як сцвярджаюць краязнаўцы, атрымаў у мястэчку мянушку «капялюшнік».

З прыходам немцаў сям'я Кушнераў папала ў Навагрудскае гета. З 7 тысяч габрэяў, якія жылі ў мястэчку да вайны, да моманту ўцёкаў у верасні 1943 года ў гета заставалася ўсяго 250 чалавек. Бегчы вязні наважылі пасля чарговага масавага расстрэлу. Тры месяцы капалі тунэль, і 26 верасня 1943 года ўсе да аднаго спусціліся пад зямлю.

Частку ўцекачоў немцы злавілі і забілі. Але больш за сто чалавек апынуліся ў партызанскім атрадзе братоў Бельскіх. Сярод іх былі і Кушнеры: Зэйдэль з дзвюма дочкамі, Раяй і Леяй, і ягоны брат Хаім.

Пасля вайны і Кушнеры, і Бельскія эмігравалі ў ЗША. Унук Зэйдэля Кушнера Чарльз заняўся нерухомасцю, разбагацеў і стаў мільярдэрам. Праўнук Джарэд ажаніўся на дачцэ Дональда Трампа Іванцы.

Апошнія гады Чарльз Кушнер неаднаразова бываў у Наваградку, прыязджаў і сам прывозіў унукаў. Са словаў навагрудскай краязнаўцы Тамары Вяршыцкай, Кушнер выказаў намер паказаць гісторыю сям'і ўсім сваім унукам напярэдадні іх паўналецця. Гэта значыць, што ўнукі Трампа, напэўна, прыедуць у Навагрудак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках