26 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска атрымала чарговую батарэю расейскіх ЗРК «Тор-М2»

14

Новая зенітная ракетная сістэма будзе прынятая на ўзбраенне барысаўскай брыгады.

Паводле звестак БелаПАН, 740-я зенітная ракетная брыгада (Барысаў) ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, на ўзбраенні якой цяпер знаходзяцца зенітныя ракетныя комплексы «Аса», будзе пераабсталяваны на сістэмы «Тор-М2» расейскага вырабу.

Цяпер праводзіцца пастаўка кампанентаў першай батарэі «Тароў» для 740-й ЗРБр. Плануецца, што да канца года новая зенітная ракетная сістэма будзе прынятая на ўзбраенне барысаўскай брыгады.

Нагадаем, першыя тры батарэі «Тор-М2», закупленыя ў Расеі, паступілі ў Беларусь у 2011-2013 гадах. З іх у 120-й зенітнай брыгады ў Баранавічах сфармаваны паўнавартасны дывізіён.

У снежні 2011 года тагачасны намеснік міністра абароны ў пытанні ўзбраення генерал-маёр Іван Дырман, які ўдзельнічаў у цырымоніі прыняцця на ўзбраенне 120-й ЗРБр першай батарэі, заявіў, што згодна з планам Узброеных сіл Беларусі 2020 года, на ўзбраенні беларускага войска павінна знаходзіцца як мінімум дзесяць батарэй комплексаў «Тор».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках