Новыя нормы бязмытнага ўвозу: да 500 еўраў і 25 кг
38- 10.12.2016, 10:15
- 20,891
Зніжэнне будзе ісці паэтапна ў рамках ЕАЭС.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько анансаваў зніжэнне нормы бязмытнага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі да 500 еўраў і 25 кг. Зараз наземным транспартам можна ўвозіць тавары на суму да 1500 еўраў і 50 кг у рамках МС.
— Беларусі ўдалося пераканаць нашых партнёраў па Мытным саюзе ў неабходнасці паэтапнага зніжэння агульных нормаў да 500 еўраў і 25 кг, — сказаў Сянько паводле вынікаў нарады ў Лукашэнкi, прысвечанай Мытнаму кодэксу ЕАЭС, паведамляе БелТА.
У Беларусі ўжо дзейнічаюць больш жорсткія абмежаванні, чым у іншых краінах МС. Пры паездках часцей аднаго разу ў тры месяцы дазваляецца ўвозіць тавараў на суму не больш за 300 еўра і не больш за 20 кг. Пры замове тавараў праз інтэрнэт можна атрымліваць пасылкі не даражэй за 22 еўры ў месяц.