28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля помніка Багдановічу ў Менску прайшлі літаратурныя чытанні

Удзельнікі мерапрыемства пад бел-чырвона-белымі сцягамі прачыталі вершы паэта, усклалі кветкі і запалілі свечкі ля помніка.

Больш за 20 чалавек бралі ўдзел у літаратурных чытаннях, арганізаваных увечары 9 снежня рухам «За Свабоду» ля помніка Максіму Багдановічу ў Менску.

ФОТА: PYX.BY

Мерапрыемства было прымеркавана да 125-й гадавіны з дня нараджэння паэта, паведаміла прэс-служба руху.

«Вялікую ўвагу дзяржава надае чужынцам, часта забываючы пра беларускіх нацыянальных герояў, якія спрыялі станаўленню беларускай нацыі. Максім Багдановіч — адзін з такіх выбітных людзей», — заявіў прысутным старшыня руху Юрась Губарэвіч.

Ён адзначыў, што Багдановічу лёс адвёў толькі 25 гадоў, «але за гэты час гэты малады чалавек зрабіў столькі, колькі многія не зробяць за ўсё жыццё».

ФОТА: PYX.BY

Удзельнікі мерапрыемства пад бел-чырвона-белымі сцягамі прачыталі вершы Багдановіча, усклалі кветкі і запалілі свечкі ля помніка.

За чытаннямі назірала блізу 10 чалавек у цывільным, але пратаколаў не складалі.

«Акрамя афіцыйных, я б нават сказаў афіцыёзных мерапрыемстваў не меншае права на святкаванне важных дат мае грамадскасць. Абуральна, што літаратурныя чытанні праходзяць у Менску пад гэткім пільным наглядам праваахоўных органаў», — заявіў Губарэвіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках