19 красавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы праспяваюць у польскім Сенаце

Берасцейцы праспяваюць у польскім Сенаце
ФОТА: VB.BY

Берасцейскі калектыў «Каралінка» завершыць год свайго 25-годдзя калядкамі ў Сенаце Польшчы ў Варшаве.

У аўторак, 6 снежня, старшыня Рады Берасцейскага гарадскога фальклорна-этнаграфічнага грамадскага аб'яднання «Каралінка» Ян Траццяк у ліку іншых сустракаўся з маршалкам Сената Рэспублікі Польшчы Станіславам Карчэўскім, што здзяйсняў візіт у Менск. Размова ішла аб развіцці кантактаў у сферы культуры і грамадскіх сувязяў, падтрымцы польскіх калектываў, якія працуюць у Беларусі, піша «Вечерний Брест».

Аб маючым адбыцца выступе «Каралінкі» ў Сенаце РП стала вядома некалькі тыдняў таму. Берасцейцамі запрашэнне было прынятае з падзякай. Сёлета «Каралінцы» споўнілася 25 гадоў. Першае выступленне калектыву, створанага Янам і Валянцінай Траццяк, адбылося 3 траўня 1991 года. У рэпертуары паланійнага фальклорнага ансамбля песні і танца – дзясяткі аўтэнтычных народных твораў, сабраных як у Польшчы, так і на беларускім Палессі. Усё ў музычнай апрацоўцы, якая захоўвае каларыт выканання ў канкрэтным рэгіёне. На сцэну артысты выходзяць у касцюмах, што ў драбнюткіх дэталях адпавядаюць той ці іншай мясцовасці.

Сёння ў ансамблі блізу ста чалавек розных узростаў. Выконваюць не толькі польскія песні і танцы, але і расейскія, беларускія і ўкраінскія. За гады свайго існавання калектыў выступаў у многіх гарадах Польшчы, а таксама ў Нямеччыне, Партугаліі, Украіне і Канадзе.

Выступ у Варшаве запланавана на 20 снежня. Працягласць канцэрту пакуль не вызначана. Як кажа Ян Траццяк, «Каралінка» можа выдаць праграму любой працягласці, балазе ў рэпертуары 17 старадаўніх калядных спеваў, а акрамя іх мноства так званых «пастараль».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках