20 красавiка 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў спаслаўся на словы Мэркель, аб якіх у Нямеччыне не ведаюць

7
Лаўроў спаслаўся на словы Мэркель, аб якіх у Нямеччыне не ведаюць
Фото: RIA Novosti/Alexey Philippov

Кіраўнік МЗС РФ заявіў, што не бачыць пагрозы расейскага ўмяшання ва ўнутраныя справы ФРГ, але кіраўніца нямецкага ўрада ўважае інакш.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у пятніцу, 9 снежня, назваў «брыдотай» паведамленні пра тое, што Расея можа паспрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў Нямеччыне.

У сувязі з гэтым ён нават сцвярджаў, што канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) прытрымліваецца такога ж меркавання. «Па-мойму, ужо канцлерка Мэркель публічна каментавала гэтыя трызненні і назвала іх брыдотай. Я тут нічога не магу дадаць», - цытуе РІА «Новости» заяву Лаўрова ў рамках сустрэчы Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) у Гамбургу.

На запыт DW у ведамстве друку i інфармацыі ўрада Нямеччыне не змаглі знайсці крыніцы, на які спасылаўся Лаўроў, цытуючы канцлерку Мэркель. У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік канцлеркі адмовіўся каментаваць заяву кіраўніка МЗС Расеі. Пры гэтым нямецкія СМІ таксама ўказваюць на тое, што ў Нямеччыне ніхто не ведае, калі і дзе Мэркель магла прамовіць гэткія словы.

Наадварот, афіцыйныя заявы Мэркель кажуць пра адваротнае. Між іншым, 8 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне кіраўніца нямецкага ўрада выказала асцярогі, што Масква можа ўздзейнічаць на кампанію па выбарах у бундэстаг з дапамогай кібератак расейскіх хакераў і распаўсюджвання дэзінфармацыі. Яна падкрэсліла, што ўжо сёння ў ФРГ зафіксаваныя кібератакі з расейскім следам і разбірацца з такімі выпадкамі трэба ўжо цяпер.

Напярэдадні, 8 снежня, кіраўнік Федэральнай установы па ахове канстытуцыі Ханс-Георг Масэн (Hans-Georg Maaßen) папярэдзіў аб пагрозах, звязаных з расейскімі кібератакі. На яго думку, звесткі, якія атрымаюць хакеры, могуць быць выкарыстаны супраць нямецкіх палітыкаў падчас перадвыбарнай кампаніі на выбарах у бундэстаг у 2017 годзе. «Сведчанняў спробаў паўплываць на маючыя адбыцца выбары ў бундэстаг становіцца ўсё больш», - адзначыў Масэн.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках