19 красавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ выдала Беларусі 32 рэкамендацыі што да выбараў

11
АБСЕ выдала Беларусі 32 рэкамендацыі што да выбараў

Заканадаўства Беларусі ўшчамляе палітычныя правы і свабоды, і трактуецца ў занадта абмежавальным ключы, гаворыцца ў выніковым дакладзе АБСЕ.

Падводзячы вынікі «парламенцкіх выбараў», якія прайшлі ў Беларусі, міжнародныя назіральнікі адзначылі:

«Падчас выбарчай кампаніі, дзяржаўныя СМІ ў значнай ступені былі сканцэнтраваны на асвятленні дзейнасці прэзідэнта і іншых дзяржаўных органаў, а таксама палітычных заяваў старшыні ЦВК. Між тым, паведамленні пра кандыдатаў практычна адсутнічалі і ў значнай ступені абмяжоўваліся кароткімі папярэдне запісанымі выступамі», — уважаюць аўтары дакладу.

Склад выбарчых камісій не быў плюралістычным, а значыць, упэўненасці ў іх незалежнасці няма, мяркуюць у АБСЕ. У дакладзе таксама гаворыцца аб адсутнасці працэдурных мер бяспекі ў працэсе галасавання і падліку галасоў, якія «былі азмрочаныя значнай колькасцю парушэнняў і адсутнасцю празрыстасці».

На думку АБСЕ, канстытуцыйна-прававая база, якая існуе ў краіне, не можа ў поўнай меры гарантаваць правядзенне выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Згадваюцца шэсць пастаноў ЦВК, прынятых на аснове прапаноў экспэртнай групы, якія тычацца тэхнічнага боку правядзення выбараў, паведамляе tut.by.

Аднак іншыя рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ ўлічаныя не былі, дадаюць аўтары дакладу, што падкрэслівае неабходнасць правядзення комплекснай рэформы выбарчай сістэмы ў рамках больш шырокага працэсу дэмакратызацыі.

«Толькі нязначная колькасць сябраў выбарчых камісій прадстаўляла апазіцыю. Акрамя таго, прадстаўнікі мясцовых органаў улады дамінавалі ў кіраўніцтве выбарчымі камісіямі», — адзначаецца ў дакладзе.

Прадстаўнікі АБСЕ крытыкуюць адсутнасць адзінага рэестра выбарцаў, недаступнасць спісаў выбарцаў для грамадскасці і наяўнасць празмерна дазвольнай сістэмы рэгістрацыі выбарцаў да і ў дзень выбараў, што не выключае магчымасці шматразовага галасавання.

З 630 вылучаных кандыдатаў, 484 змаглі балатавацца, не было безальтэрнатыўных акругаў. Было пададзена блізу 1600 скаргаў — большая частка з іх тычылася работы выбарчых камісій, датэрміновага галасавання, галасавання ў дзень выбараў і падліку галасоў. Большасць скаргаў не былі разгледжаны падчас адкрытых пасяджэнняў і, насуперак закону, толькі нешматлікія пастановы па іх былі апублікаваныя.

Што цяпер рабіць

Даклад заканчваецца 32 рэкамендацыямі Беларусі па дэмакратызацыі працэдуры выбараў.

Сярод прыярытэтных:

— перагледзець існае заканадаўства, каб «забяспечыць роўныя правы для кандыдатаў, сапраўдную канкурэнцыю, свабоднае волевыяўленне выбарцаў і цэласнасць выбарчага працэсу».

— пазбягаць непатрэбных абмежаванняў на фармаванне палітычных партый і арганізацый;

— асноўныя аспекты выбарчага працэсу павінны рэгулявацца законам, а не пастановамі ЦВК;

— для павышэння празрыстасці, вынікі выбараў павінны публікавацца з разбіўкай па выбарчых участках і асобна для кожнага кандыдата. Яны павінны ўключаць колькасць галасоў «супраць усіх», а таксама лік сапраўдных, несапраўдных і сапсаваных бюлетэняў.

— забяспечыць бесперашкодны доступ назіральнікаў да ўсіх этапаў выбарчага працэсу, уключаючы працу камісій, зверку подпісаў і іншых дакументаў кандыдатаў, праверку спісаў выбарцаў і пратаколаў галасавання;

— праводзіць датэрміновае галасаванне з тымі ж мерамі бяспекі, што і ў асноўны дзень выбараў, уключаючы патрабаванне аб наяўнасці на ўчастку кворуму сябраў выбаркама і апублікаванне лічбаў прыходу па кожнаму дню;

— празрысты падлік галасоў з абвяшчэннем змесціва кожнага бюлетэня пры ўсіх прысутных на ўчастку;

Сярод іншых рэкамендацый — скасаванне бар'ера прыходу на выбарах, зразумелыя крытэры і механізмы для рэгістрацыі кандыдатаў, выразны падзел дзяржавы і кандыдата, а таксама роўнае стаўленне да ўсіх удзельнікаў.

— Агітацыя павінна праводзіцца без злоўжывання службовым становішчам, ціску на супрацоўнікаў і падтрымкі з боку дзяржаўных прадпрыемстваў або асацыяцый, што маюць субсідыі дзяржавы.

АБСЕ не рэкамендуе ўключаць у саставы ўчастковых выбаркамаў чыноўнікаў, а таксама стварыць адзіны электронны і публічна даступны рэестр выбарцаў.

Што тычыцца працы СМІ, то асноўныя рэкамендацыі АБСЕ ў гэтай частцы ўключаюць забеспячэнне фрылансерам і журналістам анлайн-медыя роўныя правы з іншымі журналістамі, і бесстаронняе і збалансаванае асвятленне ўсіх кандыдатаў у дзяржаўных СМІ.

Таксама рэкамендуюць уладам узмацніць меры бяспекі, між іншым выкарыстоўваць пранумараваныя пячаткі на выбарчых скрынях, празрыстыя выбарчыя скрыні, абароненыя бюлетэні і ўнікальныя пячаткі выбарчых камісій.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках