6 траўня 2024, панядзелак, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжэліка Борыс ачоліла Саюз палякаў Беларусі

4

У Горадні прайшоў з'езд СПБ, на якім вызначылі, хто будзе кіраваць арганізацыяй наступныя чатыры гады.

Сёння ў Горадні прайшоў 9-ы з'езд Саюза палякаў Беларусі. Пасля зачытанага парадку дня са справаздачамі аб сваёй чатырохгадовай дзейнасці выступілі ўжо былы старшыня арганізацыі Мечыслаў Яцкевіч і абраная старшыня Анжэліка Борыс, паведамляе «Белсат».

АНЖЭЛІКА БОРЫС (СПРАВА)

Борыс распавяла на з'ездзе аб стварэнні таварыства настаўнікаў пры СПБ і барацьбе з беларускімі ўладамі за стварэнне польскіх школ, а таксама ўспомніла пра акцыі «Польская кніга – на усход» – агульнапольскім дабрачынным зборы кніг для палякаў, якія жывуць за ўсходняй мяжой Польшчы: з 1 снежня 2013 года да 15 студзеня 2014-га ў польскіх крамах можна было набыць літаратуру і пакінуць яе ў спецыяльным кошыку. Затым кнігі ехалі ў Беларусь, а таксама Украіну. Анжэліка Борыс была адной з першых, хто падтрымаў акцыю.

На з'ездзе прысутнічаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

Анжэліка Борыс і Мечыслаў Яцкевіч былі абраныя з'ездам у якасці кандыдатаў на пасаду старшыні.

КОНРАД ПАЎЛІК

Са словаў Борыс, яна пагадзілася вылучыць сваю кандыдатуру, «бо павінна быць альтэрнатыва».

Вынікі галасавання

Падчас абмеркавання кандыдатур выступіў чалец СПБ (і журналіст «Газеты Выборчай») Анджэй Пачобут, які адзначыў, што ў Беларусі крызісная сітуацыя – і добрыя варункі для таго, каб арганізацыя, нарэшце, была прызнаная.

«Цяжкія часы – патрэбны моцны кіраўнік, які не дасць раскалоцца саюзу», – заклікаў аддаваць галасы за Борыс удзельнікаў з'езду Анджэй Пачобут.

Таксама Борыс падтрымаў Тадэвуш Гавін, першы старшыня СПБ (у 1990-2000 гг).

Паводле пратаколу галасавання, за Яцкевіча прагаласавала 85 чалавек, супраць – 99. За Борыс – 99, супраць – 85. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі пяць чалавек. Анжэліка Борыс – новая старшыня СПБ.

Саюз палякаў Беларусі – гэта арганізацыя, якая фактычна знаходзіцца па-за законам: у 2005 годзе беларускія ўлады пачалі ціск на яго праз КДБ, і, са словаў Анджэя Пачобута, фактычна стварылі новы саюз – з новым кіраўніцтвам, які складаўся з людзей, якія працавалі на спецслужбы.

У рускім варыянце трэба паправіць на... Согласно протоколу голосования, за ЯЦКЕВИЧА проголосовало 85 человек, против – 99. За Борис – 99, против – 85. Против всех кандидатов проголосовали пять человек. Анжелика Борис – новая председатель СПБ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках