6 траўня 2024, панядзелак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнту Калумбіі ўручылі Нобелеўскую прэмію міру

Прэзідэнту Калумбіі ўручылі Нобелеўскую прэмію міру
ХУАН МАНУЭЛЬ САНТАС
ФОТА: GETTY IMAGES

Хуан Мануэль Сантас атрымаў прэстыжную прэмію за спыненне больш чым паўвекавой грамадзянскай вайны ў краіне.

У сталіцы Нарвегіі Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру калумбійскаму прэзідэнту Хуану Мануэлю Сантасу, паведамляе расейская служба BBC.

Калумбійскі палітык атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду за свой унёсак у падпісанне пагаднення аб міры з леварадыкальнай групоўкай ФАРК, паклаўшы тым самым канец грамадзянскай вайне, якая доўжылася 52 гады і ў якой загінулі больш за 200 тысяч чалавек.

Сантас атрымаў залаты медаль, грамату і чэк на 8 млн швэдскіх крон (870 тысяч даляраў).

Нобелеўскі камітэт ацаніў працу Сантаса як рухальную сілу мірнага пагаднення, падпісанага ў лістападзе 2016 года паміж урадам Калумбіі і баевікамі.

У суботу адбудзецца і ўзнагароджанне іншых нобелеўскіх лаўрэатаў гэтага года, але не ў Осла, а ў Стакгольме, дзе звычайна праходзіць гэтая цырымонія.

Вядома, што на ёй не будзе лаўрэата гэтага года ў літаратуры - амерыканскі спявак Боб Дылан адмовіўся прысутнічаць на імпрэзе. На ягоную просьбу атрымае ўзнагароду спявачка Пэці Сміт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках